Войти с помощью: 
У вас нет учетной записи?
  • Реклама на сайте
  • Пресс-релизы
Перейти...
    schuchin.info schuchin.info
    • Главная
    • События
    • Спорт
    • История района
    • Новости Беларуси
    • Каталог организаций
    • Погода
    • Справочники
    Перейти...
      Главная»Культура » 1,5 млрд рублёў будзе затрачана ў 2011 годзе на рэстаўрацыю палаца Друцкіх-Любецкіх

      1,5 млрд рублёў будзе затрачана ў 2011 годзе на рэстаўрацыю палаца Друцкіх-Любецкіх

      16 ноября, 2015

      У перыяд з 2004 па 2011 год на аднаўленне палаца Друцкіх-Любецкіх было затрачана 1,731 млрд. рублёў: адрамантаваны дах, заменены вокны… Сёлета плануецца асвоіць яшчэ 1,5 млрд рублёў. Асноўная маса гэтых грошай будзе выкарыстана для рэстаўрацыі будынка звонку. Вярнуць палацу  былую прыгажосць дапамогуць прафесійныя рэстаўратары са сталіцы, якія прыедуць у Шчучын у канцы сакавіка. Пасля заканчэння рэстаўрацыйных работ палац Друцкіх-Любецкіх будзе перададзены ў карыстанне цэнтру творчасці дзяцей і моладзі.

      — Аб дабрачыннай акцыі “Адновім палац разам” мы даведаліся са старонак нашай раённай газеты і, прызнацца, вельмі абрадаваліся, — гаворыць дырэктар цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ірына Пятроўна Дзегцярова. – Вельмі ўдзячны мясцовай уладзе за натойлівасць у ажыццяўленні задуманага. Спадзяемся, што гэтая ініцыятыва сустрэне шырокую падтрымку ў народзе і агульнымі намаганнямі ў нас атрымаецца адрадзіць шчучынскую жамчужыну архітэктуры.

      Пасля заканчэння рэстаўрацыйных работ палац Друцкіх-Любецкіх будзе перададзены ў карыстанне нашаму цэнтру, і гэта сапраўды здорава! Нават неяк і не верыцца, што наша даўняя мара стане рэальнасцю…

      — Не па чутках ведаем, якое сузор’е талентаў выхоўвае ваш цэнтр. Сапраўды, юныя дараванні павінны развівацца ў дастойных умовах…

      — Я працую ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі даволі даўно. На маіх вачах праходзіла яго станаўленне і развіццё. На сённяшні дзень у раёне дзейнічае 168 гурткоў і аб’яднанняў па інтарэсах, дзе займаецца 1750 дзяцей. Каб размясціць такую колькасць жадаючых мы вымушаны арганізоўваць сваю работу ў сельскіх школах, дзіцячых садках, у Доме палякаў і іншых установах, якіх у нашай сетцы па-за школьнага выхавання і адукацыі налічваецца аж дваццаць сем. Уявіце сабе, з якімі цяжкасцямі даводзіцца сустракацца педагогам цэнтра… Пераезд дазволіць яшчэ на больш высокім узроўні будаваць работу.

      Мы ўжо нават паспелі прыкладна “прыкінуць”, дзе размесцім розныя гурткі і секцыі. У падвальных памяшканнях абсталюем трынажорную залу, сталярню, майстэрні і падсобныя памяшканні. На першым і другім паверсе “паселяцца” харэаграфічныя гурткі, студыі эстраднай песні “Апрель” і “Элегія”, школа ранняга развіцця “Любазнайка”, фотастудыя… У холе створым карцінную галерэю работ нашых таленавітых выхаванцаў.

      Сёлета цэнтр творчасці дзяцей і моладзі будзе адзначаць свой 70 гадовы юбілей. За дзесяцігоддзі плённай працы ўмелымі рукамі гурткоўцаў было створана нямала цікавых работ. Пры пераездзе ў палац педагогі плануюць адкрыць музей, дзе кожны жадаючы зможа ўбачыць гэтую прыгажосць.

      — Ірына Пятроўна, сярэдняе пакаленне шчучынцаў з пяшчотай і настальгіяй успамінае танцавальныя вечарыны ў Доме афіцэраў, дзе нават быў свой “дрэс-код” і дамам, кажуць, было недапушчальна прыходзіць у “бручных касцюмах”, а мужчынам – у джынсах. Што называецца, адчуй ўрачыстасць моманту!

      — Дарэчы, ёсць задумка аднавіць традыцыю праводзіць у Доме афіцэраў дыскатэкі. Яны сапраўды карысталіся папулярнасцю сярод шчучынскай моладзі. Ну, а форма аддзення, думаю, не будзе адыгрываць такой істотнай ролі.

      Наогул, розных планаў і цікавых задумак вельмі шмат! І хутка у нас будзе магчымасць іх ажыццявіць.

      Дарэчы, палац Друцкіх-Любецкіх вабіць спецыялістаў цэнтра не толькі прасторнай плошчай… Тыя, каму калісьці пашчасціла працаваць у Доме афіцэраў, назаўжды запомнілі незвычайную энергетыку і магутную творчую аўру гэтага будынка. У велічных залах палаца валадарыць нейкая асаблівая атмасфера. Натхненне перапаўняе душу і хочацца тварыць…

      — А які ўнёсак думаюць зрабіць самі педагогі і выхаванцы цэнтра, каб як мага хутчэй ажыццявілася мара стаць гаспадарамі шляхетнай сядзібы?

      — Мы з калегамі аднадушна вырашылі падтрымаць добрачынную акцыю і ўнесці асабісты ўклад у аднаўленне палаца. Акрамя фінансавай дапамогі плануем арганізаваць выязныя групы артыстаў, якія выступяць перад працоўнымі калектывамі раёна. Неабходна растлумачыць людзям, што рэканструкцыя палаца Друцкіх-Любецкіх – справа вялікая і неабходная. Разам мы зможам захаваць гэты помнік архітэктуры для будучых пакаленняў.

      Аляксандр КАСПЯРЧУК.

      Поделиться :
      • ВКонтакте
      • Одноклассники
      • Facebook
      • Twitter
      • Google+
      • Email

      Похожие статьи

      • Новости района, Новости Щучина 10 марта, 2022

        На пожаре в Щучинском районе

        На пожаре в Щучинском районе сильно пострадал мужчина
        Новости Щучина 6 марта, 2022

        В "БРСМ Щучин" рассказали, как

        В «БРСМ Щучин» рассказали, как подросткам устроиться на работу
        Новости района, Новости Щучина 2 марта, 2022

        Под Щучином при пожаре погиб

        Под Щучином при пожаре погиб пенсионер
      • Новости Гродненской области, Новости Щучина 28 февраля, 2022

        В Гродненской области запретят ловлю

        В Гродненской области запретят ловлю щуки. Когда и почему
        Новости Гродненской области, Новости Щучина 26 февраля, 2022

        Команда волейболистов Щучинского района стала

        Команда волейболистов Щучинского района стала лучшей в области
        Новости Гродненской области, Новости Щучина 23 февраля, 2022

        Стали известны медианные зарплаты в

        Стали известны медианные зарплаты в Гродно и районах области
      Последние новости
      • Шестнадцатый день боев на Украине
        Шестнадцатый день боев на Украине
        11 марта, 2022 0
      • Что подешевело за февраль в белорусских магазинах?
        Что подешевело за февраль в
        11 марта, 2022 0
      • На пожаре в Щучинском районе сильно пострадал мужчина
        На пожаре в Щучинском районе
        10 марта, 2022 0
      • Пятнадцатые сутки боев на Украине
        Пятнадцатые сутки боев на Украине
        10 марта, 2022 0
      • Две недели боев на Украине
        Две недели боев на Украине
        9 марта, 2022 0
      Давайте дружить
      © Schuchin.info 2012-2020. Разработка сайта nbd.by info@schuchin.info