16 жніўня 2015 года ў г.п. Жалудок пройдзе Фестываль кветак
Месца правядзення – адкрытыя пляцоўкi па вуліцы 17 Верасня.
9.00 — 12.30 – Падрыхтоўка да конкурсаў, выстаў i майстар-класаў — афармленне кветкавых кампазіцый, букетаў, кветкавых касцюмаў, выстаў салодкiх прысмакаў, рамёстваў. Уладкаванне тарговых радоў, дзiцячай i спартыўнай пляцовак.
12.30 — 13.00 – Збор удзельнікаў на фестывальнай пляцоўцы.
13.00 — 13.30 – Урачыстае адкрыццё фестывалю — прывітанне гасцей i ўдзельнікаў свята.
13.30 — 14.15 – Кветкавае дэфіле “Мара пачуццяў маiх”. Конкурсны паказ і абарона кветкавых касцюмаў на сцэне.
14.15 — 14.30 – Падвядзенне вынікаў папярэдніх конкурсаў, якія праводзіліся на тэрыторыі Жалудоцкага сельсавета напярэдадні фестывалю:
1. “Прырода надае натхненне”- лепшае мастацкае рашэнне і ландшафтны дызайн тэрыторыі ўстаноў, прадпрыемстваў, арганізацый.
2. “Кветкi хай для шчасця зацвiтаюць”- самая «кветкавая» сядзіба (сядзiба ўзорнага стану).
3. “Мы – дзецi матухны-зямлi”- адлюстраванне гістарычных, культурных і прыродных традыцый.
4. “Ад красы прырода замiрае зноў”- самы яркі кветнік і багацце кветкавага асартыменту.
5. “Не ўсiм у жыццi ўдаецца крануцца жаданай мяжы”- лепшы кветнік маладых грамадзян.
6. “Вярнуцца б познiм госцем у маладосць» — лепшы кветнік пажылых грамадзян.
14.30 — 16.00 – Канцэртная праграма “Кут мой слынны, не глухi i да песен, i да танцаў” (творчыя калектывы).
Ацэнка конкурсаў журы і гледачамі (прыз сімпатый гледачоў) .
— Конкурс кветкавых кампазіцый “Кветкi з’ядналi нас”.
— Конкурс букетаў “Кветкi Перамогi”.
— Конкурс гаспадынь “Няма звароту ў маленства”. Выстава пiрагоў, пячэння i iншых салодкiх прысмакаў у выглядзе кветак.
— Майстар-класы народных рамёстваў “Ад прадзедаў да ўнукаў”.
16.00 — 17.00 – Канцэртная праграма “Тут нашы песні, тут наша багацце” (удзельнікі мастацкай самадзейнасці ўстаноў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўсе жадаючыя).
17.00 — 17.30 – Падвядзенне вынiкаў конкурсаў i ўзнагароджанне пераможцаў.
17.30 — 18.00 – Закрыццё фестывалю.
18.00 — 21.00 – Дыскатэка.
Акрамя таго, прапануем:
> Даведнік фестывалю. Гісторыка-рамантычная прагулка “Жалудок здзяйсняе мары”. Госці фестывалю змогуць наведаць знакамітыя мясціны пасёлка: Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх, касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі, парк каменных скульптур, кветкавыя сядзібы. Распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў: буклетаў, флаераў, паштовак i iнш.
> Праграма для дзяцей “Дзеці — кветкі жыцця”. Гандаль дзіцячай прадукцыяй, конкурсы і забавы для дзяцей, мастацкі пленэр і інш.
> Выстава-продаж вырабаў народных умельцаў, лекавых траў, прадуктаў пчалярства, зялёных насаджэнняў.
> Кансультацыі спецыялістаў па вырошчванні кветак i ландшафтным дызайне.
> Гандлёвыя рады. Гандаль сувенірнай прадукцыяй, прадукцыяй с/г прадпрыемстваў, фермераў, індывідуальных прадпрымальнікаў «Ураджай 2015» і інш.
> «Наша кухня». Гандаль кулінарнымі вынаходніцтвамі (шашлыкi, юшка, пірагі, бліны і іншыя стравы) — прадпрыемствы гандлю, індывідуальныя прадпрымальнікі.
> Забаўкі, гульні, спартыўныя спаборніцтвы.
Мастацкае суправаджэнне фестывалю — народны ансамбль Жалудоцкага ГДК «Сябрына».
Сардэчна запрашаем на фэст у мястэчка Жалудок!