Войти с помощью: 
У вас нет учетной записи?
  • Реклама на сайте
  • Пресс-релизы
Перейти...
    schuchin.info schuchin.info
    • Главная
    • События
    • Спорт
    • История района
    • Новости Беларуси
    • Каталог организаций
    • Погода
    • Справочники
    Перейти...
      Главная»Культура » 30-годдзе Шчучынскай раённай ветэранскай арганізацыі

      30-годдзе Шчучынскай раённай ветэранскай арганізацыі

      Admin
      Март 15, 2017
      Культура
      Комментарии к записи 30-годдзе Шчучынскай раённай ветэранскай арганізацыі отключены
      0
      30-годдзе Шчучынскай раённай ветэранскай арганізацыі

      Урачыстасці прайшлі сёння ў Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі. У яго ўтульнай зале знакавая дата аб’яднала людзей розных прафесій і роду заняткаў, маладых душой і моцных духам, працавітых і творчых, сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы.

      Сёння ветэранская сям’я раёна – гэта звыш 12 тысяч чалавек, у тым ліку 20 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, 450 ветэранаў Узброеных Сіл, 244 воіны-інтэрнацыяналісты, а таксама вялікая кагорта ветэранаў працы і іншыя катэгорыі грамадзян. Усе яны аб’яднаны ў 38 «пярвічак». Гэтыя паважаныя людзі прысвяцілі сваё жыццё працвітанню нашай Радзімы, з дня ў дзень даказваюць, што быць актыўным і запатрабаваным можна ў любым узросце. Многія з іх знаходзяцца ў цэнтры жыцця раёна і сваіх працоўных калектываў, пастаянна на сувязі з маладым пакаленнем – піянерыяй і БРСМ, супрацоўнічаюць з прафсаюзамі і іншымі грамадскімі арганізацыямі.

      Ад раённага выканаўчага камітэта і сябе асабіста павіншавала прысутных і ўсіх ветэранаў раёна, пажадала здароўя, даўгалецця і зямных даброт намеснік старшыні райвыканкама Г.С. Хвядзюк.

      – За тры дзесяцігоддзі нязменным засталося адно – імкненне людзей паважанага ўзросту займаць актыўную жыццёвую пазіцыю, прымаць непасрэдны ўдзел у сацыяльных працэсах, быць у цэнтры падзей і жыцця, – адзначыла Ганна Станіславаўна. – Сёння ветэранская арганізацыя з’яўляецца адной з самых уплывовых грамадскіх структур як па колькасці, так і па ступені фарміравання духоўна-маральных устояў. Ні адна значная падзея ў жыцці раёна не абходзіцца без нашых дарагіх ветэранаў.

       Ветэраны – гэта сплаў неацэннага вопыту і мудрасці, узор цвёрдасці перакананняў і нязменнасці маральных прынцыпаў, грамадзянскасці і патрыятызму, прыклад таго, як трэба жыць і працаваць, падкрэсліла Ганна Станіславаўна. Яна нагадала, які вялікі ўклад зрабілі ветэраны, у тым ліку ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, каб наша краіна засталася незалежнай, квітнеючай, астраўком міру і спакою, дасягнула значных вышынь у эканамічным развіцці.

      Словы шчырага прызнання і падзякі за вялікі след, які ветэраны пакінулі і пакідаюць у жыцці і гістарычным летапісе Шчучыншчыны, выказаў ад імя дэпутацкага корпуса старшыня раённага Савета дэпутатаў І.Ю. Сакалоўскі:

      – Мы ўдзячны вам за актыўную жыццёвую пазіцыю і за дапамогу ў вырашэнні задач, якія стаяць перад органамі ўлады і кіравання раёна, перад грамадскасцю і насельніцтвам. Паверце, голас раённай ветэранскай арганізацыі гучыць дастойна, мы яго будзем чуць заўжды.

      У сваю чаргу старшыня Шчучынскай раённай ветэранскай арганізацыі Э.С. Дзікевіч падзякаваў за клопат аб ветэранах вайны і працы, за дапамогу ў вырашэнні жыццёвых праблем людзей сталага веку старшыні райвыканкама С.В. Ложэчніку і яго намесніку Г.С. Хвядзюк, старшыні раённага Савета дэпутатаў І.Ю. Сакалоўскаму, а таксама кіраўнікам сельвыканкамаў, арганізацый і прадпрыемстваў.

      Днём нараджэння адной з самых аўтарытэтных і згуртаваных грамадскіх структур стаў сакавік 1987 года, нагадаў Эдмунд Станіслававіч. Ён назваў прозвішчы людзей, якія стварылі ядро ветэранскага руху на Шчучыншчыне. Гэта ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны А.Д. Змудзяк, У.С. Лятохін, І.Ц. Осіпаў, М.М. Белякоў, М.В. Сасноўскі, М.Я. Хутаранскі і многія іншыя іх таварышы. Памяць пра іх воінскую мужнасць і працоўныя справы жыве і сёння.

      «Галоўнае – не старэць душой» – такім прынцыпам кіруецца сам ветэранскі апякун і запальвае сваім энтузіязмам паплечнікаў. За тры дзесяцігоддзі ветэранская арганізацыя пасталела і памаладзела адначасова. Яе рады пастаянна папаўняюцца ініцыятыўнымі і энергічнымі людзьмі, якія актыўна ўдзельнічаюць у жыцці раёна, клапоцяцца пра дабрабыт і адпачынак прадстаўнікоў старэйшага пакалення, з’яўляюцца захавальнікамі гістарычнай памяці, прымаюць удзел у патрыятычным выхаванні моладзі. Гэта В.М. Анашкін, Л.М. Іваноўская, Д.К. Рэвера, Я.Б. Капіца, Н.П. Ліпская, Я.У. Белаводская, М.І. Вінчэўская, Н.А. Яцкевіч і многія іншыя.  А яшчэ ветэраны ствараюць клубы па інтарэсах, прымаюць удзел у акцыях, ездзяць на экскурсіі, адгукаюцца на цікавыя ініцыятывы БРСМ, піянерыі, прафсаюзаў і іншых грамадскіх суполак, падкрэсліў кіраўнік ветэранскай арганізацыі.

      У ветэранскай арганізацыі шмат надзейных партнёраў, аднадумцаў і сяброў. Раздзяліць радасць знакавай падзеі прыйшлі сёння старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ю.Т. Пашук, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК і лідар РА РГА «Белая Русь» Г.Ф. Шандроха, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Г.В. Вашчыла, в.а. начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А.Г. Амшэй, першы сакратар РК БРСМ А.С. Богдзель, намеснік начальніка ўпраўлення па працы занятасці і сацыяльнай абароне А.І. Навіцкі, дырэктар ТЦСАН С.У. Шанчук, ваенны камісар Шчучынскага раёна А.Г. Гайдук і іншыя службовыя асобы. Усе яны аднадушныя ў тым, што слова ветэранаў заўжды надзвычай важкае, а парады — мудрыя і своечасовыя, і разлічваюць на працяг супрацоўніцтва.

      Актывістам ветэранскай арганізацыі былі ўручаны Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы райвыканкама і райсавета дэпутатаў, абласнога савета ветэранаў, прафсаюзаў, РА РГА “Белая Русь”, РК БРСМ, а таксама падарункі і кветкі ад арганізацый. Прымаючы іх, паважаныя людзі абяцалі яшчэ доўга быць карыснымі грамадству і краіне.

      У гэты знамянальны дзень ветэранаў парадавалі сваёй творчасцю прызнаныя шчучынскія «салаўі», энтузіясты сцэны Ігар і Галіна Будзько, Анастасія Селішчава і Дзмітрый Паварго, Алёна Варонік і юная «зорачка» Даша Мядведзева…

      Што ветэранская арганізацыя – гэта яшчэ і скарбніца талентаў, пацвердзіла выступленне хору ветэранаў працы і Узброеных Сіл Шчучынкага ЦКіНТ пад кіраўніцтвам Г.А. Панова, а таксама песенная імправізацыя ля мікрафона І.Э. Ліхарая і вершаваныя радкі І.П. Рэкеды.

      Не хавалі слоў удзячнасці за прыгожае свята актывіст ветэранскага руху В.Г. Салалайка, ветэран вайны, працаўніца тылу В.Р. Маслава і многія іншыя ўдзельнікі ўрачыстасці.

      Крыніца: Дзянніца

      Поделиться :
      • ВКонтакте
      • Одноклассники
      • Facebook
      • Twitter
      • Google+
      • Email

      Похожие статьи

      • Культура, Новости ЩучинаДекабрь 2, 2019

        Экскурсія – на замежнай мове,

        Экскурсія – на замежнай мове, на памяць – сувенір. У Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі гатовы сустракаць гасцей
        Культура, Новости районаНоябрь 21, 2019

        Как Колдун уже не в

        Как Колдун уже не в первый раз очаровывал щучинцев
        Культура, Новости районаНоябрь 18, 2019

        Свята для прызыўнікоў прайшло нядаўна

        Свята для прызыўнікоў прайшло нядаўна ў Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці
      • Культура, Новости ЩучинаОктябрь 16, 2019

        В День матери в Щучинском

        В День матери в Щучинском райисполкоме состоялся торжественный приём в честь многодетных матерей
        Культура, Новости ЩучинаОктябрь 14, 2019

        Праздничный концерт, посвящённый Дню матери,

        Праздничный концерт, посвящённый Дню матери, прошёл в Щучинском дворце творчества детей и молодёжи
        Культура, Новости ЩучинаОктябрь 11, 2019

        Свята для творчых і таленавітых.

        Свята для творчых і таленавітых. У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню работнікаў культуры
      Календарь
      <
      Декабрь 2020
      • Декабрь 2020
      • Июль 2020
      • Июнь 2020
      • Май 2020
      • Апрель 2020
      • Март 2020
      • Февраль 2020
      • Декабрь 2019
      • Ноябрь 2019
      • Октябрь 2019
      • Сентябрь 2019
      • Август 2019
      • Июнь 2019
      • Май 2019
      • Апрель 2019
      • Февраль 2019
      • Декабрь 2018
      • Октябрь 2018
      • Сентябрь 2018
      • Август 2018
      • Июль 2018
      • Июнь 2018
      • Май 2018
      • Апрель 2018
      • Март 2018
      • Февраль 2018
      • Январь 2018
      • Декабрь 2017
      • Ноябрь 2017
      • Октябрь 2017
      • Сентябрь 2017
      • Август 2017
      • Июль 2017
      • Июнь 2017
      • Май 2017
      • Апрель 2017
      • Март 2017
      • Февраль 2017
      • Январь 2017
      • Декабрь 2016
      • Ноябрь 2016
      • Октябрь 2016
      • Сентябрь 2016
      • Август 2016
      • Июль 2016
      • Июнь 2016
      • Май 2016
      • Апрель 2016
      • Март 2016
      • Февраль 2016
      • Январь 2016
      • Декабрь 2015
      • Ноябрь 2015
      • Октябрь 2015
      ▼
      >
      ПнВтСрЧтПтСбВс
       123456
      78910111213
      14151617181920
      21222324252627
      28293031   
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      2728293031  
             
      1234567
      891011121314
      15161718192021
      22232425262728
      2930     
             
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      25262728293031
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      27282930   
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      3031     
           12
      3456789
      10111213141516
      17181920212223
      242526272829 
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      3031     
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      252627282930 
             
       123456
      78910111213
      14151617181920
      21222324252627
      28293031   
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      30      
         1234
      567891011
      12131415161718
      19202122232425
      262728293031 
             
           12
      3456789
      10111213141516
      17181920212223
      24252627282930
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      2728293031  
             
      1234567
      891011121314
      15161718192021
      22232425262728
      2930     
             
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      25262728   
             
           12
      3456789
      10111213141516
      17181920212223
      24252627282930
      31      
      1234567
      891011121314
      15161718192021
      22232425262728
      293031    
             
           12
      3456789
      10111213141516
      17181920212223
      24252627282930
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      2728293031  
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      3031     
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      252627282930 
             
       123456
      78910111213
      14151617181920
      21222324252627
      28293031   
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      30      
         1234
      567891011
      12131415161718
      19202122232425
      262728293031 
             
         1234
      567891011
      12131415161718
      19202122232425
      262728    
             
      1234567
      891011121314
      15161718192021
      22232425262728
      293031    
             
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      25262728293031
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      27282930   
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      3031     
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      252627282930 
             
       123456
      78910111213
      14151617181920
      21222324252627
      28293031   
             
           12
      3456789
      10111213141516
      17181920212223
      24252627282930
      31      
         1234
      567891011
      12131415161718
      19202122232425
      2627282930  
             
      1234567
      891011121314
      15161718192021
      22232425262728
      293031    
             
           12
      3456789
      10111213141516
      17181920212223
      24252627282930
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      2728293031  
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      2728     
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      3031     
         1234
      567891011
      12131415161718
      19202122232425
      262728293031 
             
       123456
      78910111213
      14151617181920
      21222324252627
      282930    
             
           12
      3456789
      10111213141516
      17181920212223
      24252627282930
      31      
         1234
      567891011
      12131415161718
      19202122232425
      2627282930  
             
      1234567
      891011121314
      15161718192021
      22232425262728
      293031    
             
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      25262728293031
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      27282930   
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      3031     
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      252627282930 
             
       123456
      78910111213
      14151617181920
      21222324252627
      28293031   
             
      1234567
      891011121314
      15161718192021
      22232425262728
      29      
             
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      25262728293031
             
       123456
      78910111213
      14151617181920
      21222324252627
      28293031   
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      30      
         1234
      567891011
      12131415161718
      19202122232425
      262728293031 
             
      Последние новости
      • В Гродненской области в Неман были сброшены нефтепродукты
        В Гродненской области в Неман
        Июль 9, 20200
      • Какое направление в IT выбрать и не попасть при этом в кодовую зависимость? Не пропустите самую зрелищную IT-битву июля
        Какое направление в IT выбрать
        Июль 7, 20200
      • Кто сможет пересечь границу Польши без карантина
        Кто сможет пересечь границу Польши
        Июль 7, 20200
      • Житель Щучина угнал авто, чтобы съездить за спиртным
        Житель Щучина угнал авто, чтобы
        Июль 1, 20200
      • Посол Беларуси в России считает, что граница будет открыта к концу июля — началу августа
        Посол Беларуси в России считает,
        Июнь 30, 20200
      Давайте дружить
      Свежие комментарии
        © Schuchin.info 2012-2020. Разработка сайта nbd.by info@schuchin.info