Адзінокія сабачкі жадаюць пазнаёміцца…
Юля Нагорава – чалавек нераўнадушны. Не можа глядзець, як мерзнуць безабаронныя браты нашы меншыя. Вось і дала прытулак у гаражы. Адкрыла дзверы, а насустрач выбеглі два маленькія шчанючкі…
– Рыжанькая – дзяўчынка, цёмна-карычневы – хлопчык, — патлумачыла Юля.
– Адкуль жа яны ўзяліся? – пытаю ў дзяўчыны.
– Некалькі месяцаў таму вярталіся з татам з рыбалкі і па дарозе на чыгуначным пераездзе ўбачылі два камочкі. Спыніліся. Сэрца ёкнула. Чаму людзі такія жорсткія? Навошта выкідваць на вуліцу бедалаг? Чаму не дзейнічае правіла “Мы ў адказе за тых, каго прыручылі”?
Юля забрала сабачак у гараж, нават “падаравала” ім сваё футра. З таго часу кожны дзень прыносіла ім цёплае малачко і ежу, мыла, даглядала… А сабачкі дзякавалі за клопат ласкай.
Аднак гадаванцам ужо па 4 месяцы і час шукаць для іх гаспадароў.
Юлі няпроста развітвацца з чатырохногімі сябрамі, але трымаць іх дома няма магчымасці.
– Хочацца знайсці для сабачак добрых гаспадароў, якія будуць гатовы клапаціцца пра гадаванцаў, — гаворыць мая суразмоўца.
Калі вы марыце мець адданага сябра, тэлефануйце Юлі – 8(033)-331-94-54 (МТС).
Источник: Дзянница