Будынак школы ў Жалудку шукае гаспадара
У мястэчку Жалудок, што ў Шчучынскім раёне, чакае новага гаспадара драўляны будынак былой школы, які быў пабудаваны яшчэ на пачатку 20-га стагоддзя. Будыніна знаходзіцца на адлегласці 200 км ад Мінска, 100 км ад Гародні і блізка ад Вільні. Добрая дарога спрыяе хуткаму даезду.
Унікальную пабудову можа напаткаць лёс мноства падобных: руйнаванне. Таму зараз у вас ёсць унікальная магчымасць прыдбаць яе досыць танна і атрымаць неблагія перспектывы далейшага развіцця. Тут лёгка можа паўстаць элегантны гатэльчык, які, дарэчы, несуменна будзе карыстацца побытам – у Жалудку кожны год ладзіцца фестываль кветак; крэатыўныя майстэрні з летнікамі, плэнэрамі і семінарамі – вопыт правядзення плэнэраў у Жалудка ўжо ёсць, пра што сведчаць скульптуры ў мясцовым парку.
Разам з будынкам вы можаце стаць шчаслівым уладальнікам невялічкага кавалка зямлі (прыкладна 1 Га), на якім знаходзяцца сад і сажалкі.
Сродкі патрабуюцца немалыя, але справа гэтага вартая. Дапамажыце будынку вярнуцца да жыцця! Станьце яго гаспадаром і ён аддячыць вам сваім цяплом і любоўю!
Па ўсім пытанням звяртайцеся сюды.