Войти с помощью: 
У вас нет учетной записи?
  • Реклама на сайте
  • Пресс-релизы
Перейти...
    schuchin.info schuchin.info
    • Главная
    • События
    • Спорт
    • История района
    • Новости Беларуси
    • Каталог организаций
    • Погода
    • Справочники
    Перейти...
      Главная»История района » Цікавая гісторыя вёскі Стараўшчына і яе жыхароў

      Цікавая гісторыя вёскі Стараўшчына і яе жыхароў

      Admin
      Октябрь 30, 2019
      История района, Новости района
      Комментарии к записи Цікавая гісторыя вёскі Стараўшчына і яе жыхароў отключены
      0
      Цікавая гісторыя вёскі Стараўшчына і яе жыхароў

      Разважаць над тым, у якую вёсачку нам накіравацца на гэты раз, старшыня Дэмбраўскага сельвыканкама Міхаіл Міхайлавіч Жогла доўга не стаў:

      – У Стараўшчыну. Гэта адна з вялікіх вёсак нашага сельсавета. І людзі там жывуць добразычлівыя і працавітыя. І старажылаў многа, і гісторыя ў вёскі цікавая. А сувязь можна трымаць са старастай – Галінай Уладзіміраўнай Мароз.

      І вось мы ў дарозе. Нас і сваіх аднавяскоўцаў ужо чакае адна са старэйшых жыхарак вёскі Марыя Кузьмінічна Талочка. Пераступаю парог гасціннага дома і па першых словах прывітання разумею, што гаспадыня – вельмі прыемная бабуля ды яшчэ і з пачуццём гумару. У прадчуванні цікавай размовы ўладкоўваюся за столікам каля акенца. А тут якраз і астатнія мае суразмоўцы падцягваюцца: Галіна Уладзіміраўна Мароз з мужам Аляксандрам Леанідавічам і Таіса Іосіфаўна Шостка. Так, дапаўняючы адзін аднаго, і расказвалі яны пра сваё жыццё-быццё і пра гісторыю сваёй роднай Стараўшчыны.

      Жыццёвыя перыпетыі

      – Усяго было ў маім доўгім жыцці: і радасці-весялосці, і гора вялікае, – расказвае Марыя Кузьмінічна. – У Стараўшчыне жыву ўжо 67 год, а нарадзілася ў вёсцы Мілеўцы тады яшчэ Скоржыцкага сельсавета. Потым бацькі пераехалі ў Каменку. Тата працаваў там на маслазаводзе. Я ўжо стала хадзіць у школу, калі пачалася вайна. Помню, як немцы сагналі людзей у Дом людовы, што быў у вёсцы, і падпалілі. Нам з бацькамі, а ў мяне была яшчэ сястра, удалося ўцячы і схавацца каля ракі. Таму і выжылі. Толькі ўся наша маёмасць згарэла, і мы вымушаны былі перабрацца ў Будраўцы. Хутка пасля вайны мае бацькі захварэлі. Я засталася сіратою, і мяне забрала да сябе сястра, якая на той час ужо працавала акушэркай у Дэмбраве.

      Марыя Кузьмінічна дапамагала сястры гадаваць дзяцей, а потым пачала працаваць загадчыцай сельскай бібліятэкі ў Стараўшчыне. Неўзабаве ўзнікла думка пайсці вучыцца, і дзяўчына паступіла ў Гродзенскае культасветвучылішча. Пасля заканчэння працавала ў розных клубах, а затым зноў вярнулася ў Стараўшчыну.

      – Не забыць той цудоўны час! – успамінае Марыя Кузьмінічна. – Клуб быў заўсёды бітком набіты: блага вёска славілася двума сваімі музыкантамі. І збіралася там зусім не моладзь, а людзі пад пяцьдзясят, якія вельмі любілі танцаваць! Вось тады менавіта тут у нас і зарадзілася сённяшняя знакамітая дэмбраўская кадрыля. Гэта быў усімі любімы танец, выконваць які вучылі ўсіх мясцовыя танцоры-віртуозы. Мы і выступаць ездзілі на розныя мерапрыемствы.

      У культуры Марыя Кузьмінічна затрымалася на дванаццаць год. А затым, па прыкладзе сястры і яе мужа-ўрача, вырашыла кардынальна змяніць сферу дзейнасці і паехала вучыцца ў Гродна на двухгадовыя курсы медыцынскіх сясцёр.

      Цікавая гісторыя вёскі Стараўшчына і яе жыхароў

      – Пасля заканчэння курсаў мяне накіравалі ў дзіцячую кансультацыю ў Шчучыне, – успамінае Марыя Кузьмінічна. – Галоўным урачом бальніцы тады быў Гаўрыла Афанасьевіч Гаўрыльеў. Год я ездзіла ў Шчучын, а затым ён перавёў мяне ў Дэмбраўскую бальніцу. Увогуле медыцыне я аддала 26 год, з якіх пяць – на пенсіі.

      Шмат сюрпрызаў прыгатавала ёй жыццё. Аднойчы так здарылася, што нават роды прыняла ў аднавяскоўкі ў экстрэмальных умовах. Прычым, у той час Марыя Кузьмінічна ўжо знаходзілася на заслужаным адпачынку.

      – Толькі сама выпісалася з бальніцы пасля таго, як перанесла інфаркт, – расказвае жанчына. – Іду па вуліцы, а тут аднавясковец кліча да сябе, быццам бы да тэлефона – мабыць, сын мой звоніць. Заходжу, а ў яго жонкі пачаліся роды. У радзільным аддзяленні бальніцы прымаць роды прыходзілася не раз. А тут у мяне – ні інструмента ніякага, ні медыкаментаў. Ну, думаю: “Што будзеш рабіць, Маруся?” А выбару не было. Тут яшчэ бачу, што ў дзіцяці двайное абкручванне пупавіны вакол шыі. Шанцы выжыць – мінімальныя. Не ведаю, як я справілася. Усе малітвы перагаварыла. Хлопчыку, якому я дапамагла з’явіцца на свет, сёння ўжо дваццаць, і ён нядаўна ажаніўся…

      Муж Марыі Кузьмінічны Васілій Міхайлавіч, якога яна таксама сустрэла ў гэтай вёсцы, рана пайшоў з жыцця. Чалавекам ён быў добрым, працаваў спачатку дэзінфектарам, потым лесніком. Выгадавалі двух сыноў. Адзін выбраў кар’еру ваеннага, але кароткім аказаўся яго жыццёвы шлях… А другі разам з сям’ёй жыве ў Дэмбраве і часта наведваецца да матулі, як і яе нявестка і любімыя ўнучачкі.

      – Наша Марыя Кузьмінічна – мясцовая знакамітасць, – гаворыць Таіса Іосіфаўна. – Яе нават па тэлевізары паказвалі ў перадачы пра дэмбраўскую кадрылю. А яшчэ гэта наш мясцовы выратавальнік – яна заўсёды гатова была прыйсці на дапамогу. І хоць хапіла ёй гора ў жыцці, ніколі не губляе аптымізму. Яна заўсёды ў настроі і з гумарком.

      А сама Марыя Кузьмінічна і ў свае 86 радуецца жыццю і лічыць, што пражыла столькі год на зямлі дзякуючы таму, што ніколі не паддаецца паніцы, а да любой сітуацыі стараецца падысці спакойна і ўзважана.

      – Чым цяпер займаюся? Фізкультурай! – жартуе бабуля. І гэта пры тым, што не даюць спакою суставы і высокі ціск.

      Быць шчаслівай на малой радзіме

      Таіса Іосіфаўна Шостка літаральна праз некалькі дзён адзначыць свой дзень нараджэння. Дзе б яна ні была, куды б ні закідваў яе лёс – яна заўсёды помніла пра сваю любімую Стараўшчыну і адчувала моцную сувязь са сваёй малой радзімай.

      – Тут я нарадзілася і вырасла, – расказвае Таіса Іосіфаўна. – Бацькі хадзілі на работу ў калгас. Тата быў франтавіком. Помню, як з дзяцінства многа працавалі: лён церабілі, бульбу капалі. Амаль усе вяскоўцы вырошчвалі тытунь, сушылі яго пад дахам, а потым звязвалі цюкі і грузілі на калгасную машыну, якая адвозіла ўраджай у Гродна на тытунёвую фабрыку.

      Пасля заканчэння Стараўшчынскай васьмігодкі яна ажыццявіла сваю мару і паступіла ў … школу кінамеханікаў, якая была ў Астрыне. Першым месцам работы стаў саўгас “Тракелі” Воранаўскага раёна. Толькі надоўга Таіса там не затрымалася і паехала на два гады з мамай да сястры ў Казахстан, дзе таксама займалася любімай справай. Вярнуўшыся на радзіму, пасялілася ў Скідзелі. Працавала на цукровым заводзе, на птушкафабрыцы, у зеленгасе. Калі прыйшлі цяжкія 90-ыя, прыходзілася проста выжываць, і Таіса Іосіфаўна на тры гады становіцца “чаўнаком”, каб забяспечыць сваю сям’ю. Пабывала і ў Цюмені, і ў Казахстане, і ў Пскове, і ў Арэнбургскай вобласці… Часта трапляла ў розныя крытычныя сітуацыі. Аднойчы цудам удалося не загінуць: толькі 2-3 км засталося паміж цягнікамі, якія ішлі насустрач адзін аднаму па адных рэйках. У адным з іх разам з іншымі пасажырамі ехала і Таіса Іосіфаўна…

      Некалькі месяцаў работы ў Тракелях сталі для Таісы Іосіфаўны лёсавызначальнымі. Там яна пазнаёмілася са сваім будучым мужам, які прыехаў у тыя мясціны праводзіць электрычнасць па хутарах. Сустрэўшыся з ім аднойчы, яна нават не меркавала, што ўбачыць яго зноў. А хлопец не разгубіўся і ўпотай перапісаў з камсамольскай карткі яе адрас. Пісьмо прыйшло якраз у апошні перад ад’ездам у Казахстан дзень. Свайго суджанага Таіса Іосіфаўна дачакалася з арміі, і вось 47 год яны жывуць душа ў душу.

      – Ужо многа год мы жывём у Стараўшчыне, – гаворыць Таіса Іосіфаўна. – Вяртаемся ў Скідзель толькі на тры зімовыя месяцы, каб крыху змяніць абстаноўку. Я не магу ў горадзе, мяне пастаянна сюды цягне. Хочацца цішыні, спакою і быць як мага далей ад гэтай гарадской цывілізацыі. Я заядлая грыбніца. Жыць не магу, калі не схаджу ў лес, а найчасцей на веласіпедзе езджу. Грыбы сушым на спецыяльным прыстасаванні і марынуем. Вельмі люблю працаваць на зямлі, у сваім агародзе. Мы з мужам заўсёды вырошчваем свае памідоры, агуркі, бульбачку і іншую гародніну. Адразу як пераехалі і гаспадарку трымалі. А яшчэ мне падабаюцца розныя кветкі, многія растуць у маім кветніку.

      У Таісы Іосіфаўны і яе мужа двое дзяцей – дачка і сын, і адна ўнучачка.

      – Я вельмі люблю сваю вёсачку, – гаворыць жанчына. – Дзе ж яшчэ можна так пасядзець пад ліпкай або пад каштанам, пагутарыць, абмеркаваць апошнія навіны?! Толькі ў нашай мілай сэрцу Стараўшчыне, няхай сабе і засталося тут каля паўсотні жыхароў. Дарэчы, па звестках з некаторых крыніц яна ўзнікла яшчэ ў 16 стагоддзі. Згодна з адной легендай Стараўшчыну заснавалі стараверы. Яна лічылася старой абшчынай. Гэтыя два словы паступова зліліся, і атрымалася Стараўшчына. З двух бакоў яе акружаюць балоты. Магчыма, некалі тут было возера, таму што ў зямлі сустракаецца шмат ракушачніку. Вось такая ўнікальная наша Стараўшчына.

      Галоўнае, што наша вёсачка жыве!

      А вось у жыцці Галіны Уладзіміраўны Мароз усё складвалася даволі проста. Нарадзілася ў вёсцы Прудцы, закончыла Каменскую школу. Працавала апаратчыкам у Скідзелі на маслазаводзе. Потым атрымала прафесію прадаўца і па размеркаванні прыехала ў Стараўшчыну. Пазнаёмілася з мясцовым хлопцам-прыгажуном і засталася. І вось ужо 43 гады працуе, як кажуць мясцовыя жыхары, “магазінеркаю”.

      – Мы сустрэліся з Галінаю ў магазіне, – успамінае Аляксандр Леанідавіч. – Яго часова перанеслі на кватэру, таму што асноўны будынак рамантаваўся. Я прыйшоў нешта купіць, а затрымаўся да ранку: ніяк мы з ёю не маглі нагаварыцца.

      Аляксандр Леанідавіч вырас у мнагадзетнай сям’і. Траіх сыноў паднімала, лічы адна, іх матуля. Цяпер яго двое братоў жывуць і працуюць у Гродне.

      – Я так марыў стаць афіцэрам, а пайшоў у трактарысты, – расказвае Аляксандр Леанідавіч. – Хварэў бацька, і я не мог пакінуць маму. Таму на два гады паехаў вучыцца ў Воранава. Толькі паступіў, бацькі не стала…

      Маладым спецыялістам вярнуўся на радзіму і яшчэ два гады працаваў у мясцовай гаспадарцы на гусенічным трактары. Перад службай у арміі атрымаў у Лідзе вадзіцельскае пасведчанне.

      Агульны вадзіцельскі стаж Аляксандра Леанідавіча – 45 год. І цяпер ён не развітваецца з тэхнікай: і мотаблок ёсць, і розныя тэхнічныя прылады. Узараць агарод нікому не адмовіць.

      – Я ўдзячна лёсу за свайго мужа і за сваю свякроў, якой ужо дзевяноста, – гаворыць Галіна Уладзіміраўна. – Яна вырасціла дастойных сыноў. І цяпер у такім паважаным узросце яна не можа сядзець без справы – вольны час прысвячае вязанню.

      Пажаніўшыся, Галіна Уладзіміраўна і Аляксандр Леанідавіч купілі свой дом, у якім выраслі іх дзве дочкі.

      Цяпер бабулю і дзядулю радуюць двое ўнукаў. Куры, трусы, свінні, а раней і конік, каровы – Галіна Уладзіміраўна і Аляксандр Леанідавіч умеюць і любяць працаваць. У іх заўсёды была вялікая гаспадарка.
      Аляксандр Леанідавіч – вялікі аматар грыбоў. Вось і на днях прынёс цэлы кошык белых і апенек.

      – Галоўнае, што наша вёсачка яшчэ жыве, – разважае Галіна Уладзіміраўна. – У мінулым годзе на свята валачобнікі нас не абмінулі. Пастаянна старшыня Дэмбраўскага сельвыканкама наведваецца. Каму трэба – АПА ўстановіць або батарэйку заменіць. Прыдарожныя палосы ў сезон заўсёды абкошаныя. Вось каб толькі нам невялікі кавалачак дарогі адрамантаваць… Мясцовая ўлада абяцала…

      …Прыемна бываць у такіх людзей. Разам з імі за кароткі час пражываць іх жыццё, разам радавацца іх светлым успамінам і сумаваць, калі цёмны цень кладзецца на твар, адчуваць іх душэўную адкрытасць. Я ўдзячна лёсу за такія сустрэчы. Бывайце здаровымі, вяскоўцы са Стараўшчыны! Жывіце доўга, і няхай будуць шчаслівымі вашы дзеці і ўнукі!

      Источник: Щучинская районная газета «Дзянница»

      Поделиться :
      • ВКонтакте
      • Одноклассники
      • Facebook
      • Twitter
      • Google+
      • Email

      Похожие статьи

      • Новости Гродненской области, Новости районаИюнь 24, 2020

        Житель Щучинского района напал с

        Житель Щучинского района напал с ножом на двух знакомых в Гродно
        Интересное, История районаМай 3, 2020

        История загадочного убийства щучинского князя

        История загадочного убийства щучинского князя Друцкого-Любецкого — преступление, за которое мог взяться Конан Дойл.
        Новости района, ПроисшествияМарт 19, 2020

        В лесу по Щучином обнаружили

        В лесу по Щучином обнаружили самогонное производство
      • Новости района, Новости ЩучинаНоябрь 26, 2019

        У Щучинского маслосырзавода – новый

        У Щучинского маслосырзавода – новый руководитель
        Новости района, Новости ЩучинаНоябрь 25, 2019

        “Слава тебе, хлебороб!”: аграрии Щучинщины

        “Слава тебе, хлебороб!”: аграрии Щучинщины получили награды на областных «Дожинках-2019»
        Новости района, СпортНоябрь 25, 2019

        Рожанковский силач Леонид Васильчик –

        Рожанковский силач Леонид Васильчик – чемпион мира
      Календарь
      <
      Декабрь 2020
      • Декабрь 2020
      • Июль 2020
      • Июнь 2020
      • Май 2020
      • Апрель 2020
      • Март 2020
      • Февраль 2020
      • Декабрь 2019
      • Ноябрь 2019
      • Октябрь 2019
      • Сентябрь 2019
      • Август 2019
      • Июнь 2019
      • Май 2019
      • Апрель 2019
      • Февраль 2019
      • Декабрь 2018
      • Октябрь 2018
      • Сентябрь 2018
      • Август 2018
      • Июль 2018
      • Июнь 2018
      • Май 2018
      • Апрель 2018
      • Март 2018
      • Февраль 2018
      • Январь 2018
      • Декабрь 2017
      • Ноябрь 2017
      • Октябрь 2017
      • Сентябрь 2017
      • Август 2017
      • Июль 2017
      • Июнь 2017
      • Май 2017
      • Апрель 2017
      • Март 2017
      • Февраль 2017
      • Январь 2017
      • Декабрь 2016
      • Ноябрь 2016
      • Октябрь 2016
      • Сентябрь 2016
      • Август 2016
      • Июль 2016
      • Июнь 2016
      • Май 2016
      • Апрель 2016
      • Март 2016
      • Февраль 2016
      • Январь 2016
      • Декабрь 2015
      • Ноябрь 2015
      • Октябрь 2015
      ▼
      >
      ПнВтСрЧтПтСбВс
       123456
      78910111213
      14151617181920
      21222324252627
      28293031   
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      2728293031  
             
      1234567
      891011121314
      15161718192021
      22232425262728
      2930     
             
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      25262728293031
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      27282930   
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      3031     
           12
      3456789
      10111213141516
      17181920212223
      242526272829 
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      3031     
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      252627282930 
             
       123456
      78910111213
      14151617181920
      21222324252627
      28293031   
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      30      
         1234
      567891011
      12131415161718
      19202122232425
      262728293031 
             
           12
      3456789
      10111213141516
      17181920212223
      24252627282930
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      2728293031  
             
      1234567
      891011121314
      15161718192021
      22232425262728
      2930     
             
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      25262728   
             
           12
      3456789
      10111213141516
      17181920212223
      24252627282930
      31      
      1234567
      891011121314
      15161718192021
      22232425262728
      293031    
             
           12
      3456789
      10111213141516
      17181920212223
      24252627282930
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      2728293031  
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      3031     
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      252627282930 
             
       123456
      78910111213
      14151617181920
      21222324252627
      28293031   
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      30      
         1234
      567891011
      12131415161718
      19202122232425
      262728293031 
             
         1234
      567891011
      12131415161718
      19202122232425
      262728    
             
      1234567
      891011121314
      15161718192021
      22232425262728
      293031    
             
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      25262728293031
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      27282930   
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      3031     
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      252627282930 
             
       123456
      78910111213
      14151617181920
      21222324252627
      28293031   
             
           12
      3456789
      10111213141516
      17181920212223
      24252627282930
      31      
         1234
      567891011
      12131415161718
      19202122232425
      2627282930  
             
      1234567
      891011121314
      15161718192021
      22232425262728
      293031    
             
           12
      3456789
      10111213141516
      17181920212223
      24252627282930
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      2728293031  
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      2728     
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      3031     
         1234
      567891011
      12131415161718
      19202122232425
      262728293031 
             
       123456
      78910111213
      14151617181920
      21222324252627
      282930    
             
           12
      3456789
      10111213141516
      17181920212223
      24252627282930
      31      
         1234
      567891011
      12131415161718
      19202122232425
      2627282930  
             
      1234567
      891011121314
      15161718192021
      22232425262728
      293031    
             
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      25262728293031
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      27282930   
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      3031     
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      252627282930 
             
       123456
      78910111213
      14151617181920
      21222324252627
      28293031   
             
      1234567
      891011121314
      15161718192021
      22232425262728
      29      
             
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      25262728293031
             
       123456
      78910111213
      14151617181920
      21222324252627
      28293031   
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      30      
         1234
      567891011
      12131415161718
      19202122232425
      262728293031 
             
      Последние новости
      • В Гродненской области в Неман были сброшены нефтепродукты
        В Гродненской области в Неман
        Июль 9, 20200
      • Какое направление в IT выбрать и не попасть при этом в кодовую зависимость? Не пропустите самую зрелищную IT-битву июля
        Какое направление в IT выбрать
        Июль 7, 20200
      • Кто сможет пересечь границу Польши без карантина
        Кто сможет пересечь границу Польши
        Июль 7, 20200
      • Житель Щучина угнал авто, чтобы съездить за спиртным
        Житель Щучина угнал авто, чтобы
        Июль 1, 20200
      • Посол Беларуси в России считает, что граница будет открыта к концу июля — началу августа
        Посол Беларуси в России считает,
        Июнь 30, 20200
      Давайте дружить
      Свежие комментарии
        © Schuchin.info 2012-2020. Разработка сайта nbd.by info@schuchin.info