Дапаможам дзецям разам!
Белдзяржстрах сумесна з Міністэрствам аховы здароўя нашай рэспублікі праводзіць акцыю “Белдзяржстрах – дзецям”. У акцыі, якая прадоўжыцца да 30 чэрвеня, прымае актыўны ўдзел і прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шчучынскім раёне.
Як падкрэсліў дырэктар прадстаўніцтва Мікалай Фёдаравіч Бекіш, гэтая акцыя дае магчымасць кожнаму жыхару раёна праявіць міласэрнасць – дапамагчы хворым дзеткам. Варта дабравольна застрахавацца ад няшчасных выпадкаў і захворванняў, і 3% ад страхавога ўзносу Белдзяржстрах пералічыць на рахунак Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы для набыцця новага медыцынскага абсталявання. Дарэчы, сума, якая будзе пералічана, складзе не менш за 30 мільёнаў рублёў.
Зразумела, што фінансавыя адлічэнні на рахунак дзіцячай бальніцы будуць расці прапарцыянальна колькасці страхавых полісаў. Калі даная акцыя набудзе шырокае распаўсюджанне, то дапамога хворым дзеткам будзе важкай.
Нагадаем, што Дзяржстрах прапануе такія віды страхавання, як: “Малыш” і “Малыш+” (для дзяцей ад 0 да 5 гадоў уключна), “Школьнік” і “Школьнік+” (для дзяцей ад 6 да 18 гадоў уключна), “Канікулы” (для навучэнцаў і студэнтаў), “Спорт профі” і “Спорт профі+” (для дзяцей да 18 гадоў уключна, якія рэгулярна займаюцца спортам). Сума страхавых узносаў у год – ад 70000 да 400000 рублёў.
Источник газета «Дзянніца»