Войти с помощью: 
У вас нет учетной записи?
  • Реклама на сайте
  • Пресс-релизы
Перейти...
    schuchin.info schuchin.info
    • Главная
    • События
    • Спорт
    • История района
    • Новости Беларуси
    • Каталог организаций
    • Погода
    • Справочники
    Перейти...
      Главная»Новости Щучина » Дэпутацкі дэсант у Галавічполі. Пра што ішла размова?

      Дэпутацкі дэсант у Галавічполі. Пра што ішла размова?

      21 июня, 2018
      Дэпутацкі дэсант у Галавічполі. Пра што ішла размова?

      Сумесны прыём грамадзян правялі ў гэтым аграгарадку дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Шчучынскай выбарчай акрузе №60 В.І. Саўко, старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Г.С. Хвядзюк, дэпутат Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў па Галавічпольскай выбарчай акрузе №3 Т.В. Сямашка і дэпутат Васілішкаўскага сельскага Савета дэпутатаў па Галавічпольскай выбарчай акрузе №4 В.А. Шэршань.

      Арганізаваць прыём у такім фармаце – агульная ініцыятыва, падкрэсліла Г.С. Хвядзюк. «Многія пытанні лягчэй вырашаць сумесна», – слушна заўважыла яна. У ходзе прыёму правільнасць такой пазіцыі пацвердзілася.

      Дыялог вочы ў вочы адбыўся ў Валерыя Іосіфавіча Саўко і яго калег з чатырма жыхарамі аграгарадка. Уздымаліся пытанні абароны правоў спажыўцоў, павышэння бытавога і камунальнага камфорту, арганізацыі пасажырскіх перавозак. У прыватнасці, адзін з вяскоўцаў папрасіў у дэпутатаў парады ў сітуацыі, у якую патрапіў пасля набыцця будаўнічага электраінструмента. Новая рэч хутка выйшла са строю, пабывала у рамонце і зноў сапсавалася… У пакупніка ўзніклі пытанні да прадаўца, у апошняга ж свая праўда… Заяўніку падказалі, як «разруліць» праблему ў рамках дзеючага заканадаўства.

      Шэраг пытанняў грамадскай значнасці і ўласных прапаноў агучыў перад дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу В.І. Саўко жыхар Галавічполя Г.А. Бялко. Георгій Аляксеевіч – чалавек неабыякавы да ўсяго, што адбываецца на малой радзіме, ратуе за павышэнне жыццёвага камфорту жыхароў аграгарадка. «Каб людзі жылі і радаваліся», – выказаўся ён. Вясковец падзяліўся сваімі развагамі і думкамі.

      Дэпутацкі дэсант у Галавічполі. Пра што ішла размова?

      – Дэпутаты раённага і сельскага Саветаў жывуць і працуюць побач з людзьмі, якія аказалі ім давер прадстаўляць уласныя інтарэсы ў органах улады. І гэта дапамагае народным абраннікам быць у гушчыні мясцовых падзей, ведаць усе запатрабаванні землякоў, аператыўна рэагаваць на тыя ці іншыя пытанні, – адзначыла Ганна Станіславаўна Хвядзюк.

      Што, дарэчы, пацвердзіў і гэты прыём. Так, Тэрэза Вайцехаўна Сямашка ведае пытанне, якая хвалюе яе зямлячку з Вялікага Сяла. Жанчына набрала нумар «прамой лініі» і выказала пажаданне, каб аўтобус па маршруце Шчучын-Вайшчукі не абмінаў іх вёску. А Валерый Аркадзьевіч Шэршань у курсе праблемы, вырашыць якую папрасілі дзве жыхаркі васьмікватэрных дамоў на вуліцах Першамайская і Сацыялістычная. «Для нас многае зроблена – правялі ваду, падключылі газ, абуладкавалі пешаходную дарожку… Хацелі б, каб зрабілі яшчэ і каналізацыю ў доме», – заўважыла адна з жанчын.

      Дэпутаты правялі свой кансіліум і абмеркавалі гэта пытанне з дырэктарам ААТ «Васілішкі» У.Ч. Сераханам. Кіраўнік гаспадаркі пацвердзіў: спецыялісты думаюць над вырашэннем праблемы.

      Таксама адпаведным службам па даручэнні В.І. Саўко належыць знайсці спосаб, каб падчас непагадзі не «плавала» адна з сядзіб па вуліцы Кастрычніцкай, якая ў выніку добраўпарадкавання апынулася ніжэй за лінію дарожнага палатна.

      Дырэктар Галавічпольскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Ж.А. Пашук (пад дахам гэтай установы праходзіў прыём. – Заўв. аўтара), выказала падзяку кіраўніцтву раёна, а таксама дэпутатам Т.В. Сямашка і В.А. Шэршаню за дапамогу ў вырашэнні арганізацыйных пытанняў.

      Источник: dzyannica.by

      Поделиться :
      • ВКонтакте
      • Одноклассники
      • Facebook
      • Twitter
      • Google+
      • Email

      Похожие статьи

      • Новости района, Новости Щучина 10 марта, 2022

        На пожаре в Щучинском районе

        На пожаре в Щучинском районе сильно пострадал мужчина
        Новости Щучина 6 марта, 2022

        В "БРСМ Щучин" рассказали, как

        В «БРСМ Щучин» рассказали, как подросткам устроиться на работу
        Новости района, Новости Щучина 2 марта, 2022

        Под Щучином при пожаре погиб

        Под Щучином при пожаре погиб пенсионер
      • Новости Гродненской области, Новости Щучина 28 февраля, 2022

        В Гродненской области запретят ловлю

        В Гродненской области запретят ловлю щуки. Когда и почему
        Новости Гродненской области, Новости Щучина 26 февраля, 2022

        Команда волейболистов Щучинского района стала

        Команда волейболистов Щучинского района стала лучшей в области
        Новости Гродненской области, Новости Щучина 23 февраля, 2022

        Стали известны медианные зарплаты в

        Стали известны медианные зарплаты в Гродно и районах области
      Последние новости
      • На пожаре в Щучинском районе сильно пострадал мужчина
        На пожаре в Щучинском районе
        10 марта, 2022 0
      • Пятнадцатые сутки боев на Украине
        Пятнадцатые сутки боев на Украине
        10 марта, 2022 0
      • Две недели боев на Украине
        Две недели боев на Украине
        9 марта, 2022 0
      • 18 международных брендов, которые покинули Беларусь
        18 международных брендов, которые покинули
        7 марта, 2022 0
      • В Минобороны прокомментировали запрет на выезд мужчинам и мобилизацию
        В Минобороны прокомментировали запрет на
        7 марта, 2022 0
      Давайте дружить
      © Schuchin.info 2012-2020. Разработка сайта nbd.by info@schuchin.info