Дзень роднай мовы прайшоў у Шчучыне
21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. У Шчучыне з гэтай нагоды была праведзена акцыя ў падтрымку роднай мовы, ініцыятарамі якой былі супрацоўнікі раённай бібліятэкі, якая, дарэчы, носіць імя Цёткі – аўтаркі 1-ай чытанкі для дзетак беларусаў. Акцыя заключалася ў наведванні шматлікіх гарадскіх установаў і арганізацый. Л. С. Татаранка (загадчыца аддзела), Н, М. Петрашэўская і Н. П. Внукевіч заахвочваліі работнікаў клапаціцца пра родную мову, як мага больш выкарыстоўваць яе ў сферах сваёй дзейнасці. Як паведамілі арганізатары акцыі, людзі ставіліся да іх з прыхільнасцю і разуменнем. Удзельнікамі акцыі сталі супрацоўнікі райвыканкама, ваенкамата, Белдзяржстраху, людзі, якія стаялі ў магазінных чэргах і проста тыя, хто праходзіў побач.


Кожнаму былі прапанаваны лістовачкі, на якіх змяшчаліся ўрыўкі з вершаў на роднай мове.
Поделиться :