Войти с помощью: 
У вас нет учетной записи?
  • Реклама на сайте
  • Пресс-релизы
Перейти...
    schuchin.info schuchin.info
    • Главная
    • События
    • Спорт
    • История района
    • Новости Беларуси
    • Каталог организаций
    • Погода
    • Справочники
    Перейти...
      Главная»Новости Щучина » «Каменскае» і вялікі турыстычны патэнцыял

      «Каменскае» і вялікі турыстычны патэнцыял

      15 декабря, 2016
      «Каменскае» і вялікі турыстычны патэнцыял

      З ветлівай усмешкай і вясёлым агеньчыкам у вачах сустракае гасцей паляўніча-рыбалоўнай гаспадаркі “Каменскае” Шчучынскага завода “Аўтапровад” спецыяліст па турызме Анастасія Гладкая. Дзяўчына працуе тут усяго некалькі месяцаў, аднак ужо зарэкамендавала сябе як высокакваліфікаваны спецыяліст, працавіты і адказны работнік, добразычлівы і неабыякавы чалавек.

      – Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта я прыехала па размеркаванні ў Шчучын, – гаворыць Анастасія. – Горад падаўся мне вельмі чыстым і ўтульным. Кіраўніцтва завода забяспечыла жыллём: выдзеліла блок у заводскім інтэрнаце.

      Мая суразмоўца прызналася, што спачатку планавала ўладкавацца на працу ў турфірму або лясгас, але пасля наведвання паляўніча-рыбалоўнай гаспадаркі “Каменскае” змяніла сваё рашэнне. Цяпер яна сустракае гасцей з розных куточкаў Беларусі і замежжа: праводзіць экскурсіі, займаецца арганізацыяй семінараў і канферэнцый, рознага роду ўрачыстасцей. Нягледзячы на такі напружаны графік, выдатна спраўляецца са сваімі абавязкамі.

      – Мы аказваем вельмі шырокі спектр паслуг, – зазначае Анастасія. – Упэўнена, кожны зможа знайсці ў “Каменскім” занятак па душы. Мужчыны звычайна прыязджаюць сюды парыбачыць на белага амура, карпа, карася, фарэль. Каб улоў быў багатым, мы рэгулярна зарыбляем нашы вадаёмы. Аблюбавалі “Каменскае” і паляўнічыя: у блізляжачых лясах водзяцца лосі, казулі, лісы, зайцы, вавёркі. Жанчыны і дзеці любяць наведваць наш заапарк, з задавальненнем катаюцца на конях, арганізоўваюць велавандроўкі.

      Сапраўды, паляўніча-рыбалоўная гаспадарка “Каменскае” карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод турыстаў, асабліва жыхароў Гродзеншчыны. Аднак завітваюць сюды і госці з іншых куточкаў краіны і нават замежжа.

      – Да нас прыязджала дэлегацыя з Кітая, – расказвае спецыяліст па турызме. – Гасцям з Паднябеснай вельмі спадабалася наша кухня, якая складаецца ў асноўным з беларускіх нацыянальных страў. Ад’язджаючы, замежныя турысты дзякавалі за цёплы прыём і абяцалі абавязкова прыехаць да нас яшчэ.

      Дарэчы, большасць выхадных будучага лета ў “Каменскім” ужо “распісаны”. Дый узімку тут не заціхае жыццё.

      – Мы актыўна прасоўваем наш прадукт на турыстычным рынку, – зазначае Анастасія. – У пошуках патэнцыяльных кліентаў выкарыстоўваем інтэрнэт. На нашым афіцыйным сайце www.kamenskoe.by можна знайсці ўсю неабходную інфармацыю, а таксама пачытаць свежыя публікацыі аб нашай гаспадарцы.

      Каб павысіць узровень сэрвісу і набрацца каштоўнага вопыту, Анастасія Гладкая часта наведвае розныя форумы і выставы, якія ладзяцца ў Гродне, Мінску, Маскве.

      – Турызм – вельмі важны напрамак эканомікі, які неабходна актыўна развіваць, – пераканана Анастасія. – Гэта дазволіць прыцягнуць дадатковыя сродкі ў раённы бюджэт. Шчучыншчына мае багатае гістарычнае мінулае. Тут захавалася шмат архітэктурных помнікаў, таму ёсць што паказаць гасцям! Калі мае сябры прыехалі ў Шчучын, яны былі вельмі ўражаны веліччу палаца Друцкіх-Любецкіх. Спадабалася ім і вежа з гадзіннікам на цэнтральнай плошчы, самалёт МІГ-25, усталяваны на ўездзе ў горад. Надоўга запомніцца і экскурсія па тэрыторыі аэрадрома. Але, на жаль, большасць людзей сёння аддае перавагу адпачынку на канапе, што няправільна. Трэба абавязкова вандраваць: пазнаючы свет, мы па новай пазнаем сябе.

      "Каменскае" і вялікі турыстычны патэнцыял

      Крыніца: Дзянніца

      Поделиться :
      • ВКонтакте
      • Одноклассники
      • Facebook
      • Twitter
      • Google+
      • Email

      Похожие статьи

      • Новости района, Новости Щучина 10 марта, 2022

        На пожаре в Щучинском районе

        На пожаре в Щучинском районе сильно пострадал мужчина
        Новости Щучина 6 марта, 2022

        В "БРСМ Щучин" рассказали, как

        В «БРСМ Щучин» рассказали, как подросткам устроиться на работу
        Новости района, Новости Щучина 2 марта, 2022

        Под Щучином при пожаре погиб

        Под Щучином при пожаре погиб пенсионер
      • Новости Гродненской области, Новости Щучина 28 февраля, 2022

        В Гродненской области запретят ловлю

        В Гродненской области запретят ловлю щуки. Когда и почему
        Новости Гродненской области, Новости Щучина 26 февраля, 2022

        Команда волейболистов Щучинского района стала

        Команда волейболистов Щучинского района стала лучшей в области
        Новости Гродненской области, Новости Щучина 23 февраля, 2022

        Стали известны медианные зарплаты в

        Стали известны медианные зарплаты в Гродно и районах области
      Последние новости
      • На пожаре в Щучинском районе сильно пострадал мужчина
        На пожаре в Щучинском районе
        10 марта, 2022 0
      • Пятнадцатые сутки боев на Украине
        Пятнадцатые сутки боев на Украине
        10 марта, 2022 0
      • Две недели боев на Украине
        Две недели боев на Украине
        9 марта, 2022 0
      • 18 международных брендов, которые покинули Беларусь
        18 международных брендов, которые покинули
        7 марта, 2022 0
      • В Минобороны прокомментировали запрет на выезд мужчинам и мобилизацию
        В Минобороны прокомментировали запрет на
        7 марта, 2022 0
      Давайте дружить
      © Schuchin.info 2012-2020. Разработка сайта nbd.by info@schuchin.info