Войти с помощью: 
У вас нет учетной записи?
  • Реклама на сайте
  • Пресс-релизы
Перейти...
    schuchin.info schuchin.info
    • Главная
    • События
    • Спорт
    • История района
    • Новости Беларуси
    • Каталог организаций
    • Погода
    • Справочники
    Перейти...
      Главная»Культура » “Маладосць” у пошуку

      “Маладосць” у пошуку

      7 сентября, 2016
      “Маладосць” у пошуку

      Прадаўжэннем свята «Не знік­не цуд прыгожага пісьменства», якое адбылося ў першы ве­рас­нёў­с­кі дзень ля помніка Цётцы ў Шчу­чы­не, стала літаратурная сус­т­рэ­ча «за круглым сталом» у ра­ён­най бібліятэцы і мела ве­ль­мі паэтычную назву «Гартаючы ста­рон­кі «Маладосці».

      Са сталіцы прыехалі намеснік га­лоў­на­га рэдактара часопіса «Маладосць» Дзмітрый Шулюк і аў­тар вершаў, што друкуюцца ў вы­дан­ні, паэт Віктар Лупасін. Таксама са сваімі вершамі ў імпрэзе пры­ня­лі ўдзел аўтары Шчучыншчыны: Ган­на Каспер, Кацярына Дзя­мі­да­ва, Галіна Бяляўская і аўтар гэтых рад­коў.

      – Акрамя эксперыментальнай тэн­дэн­цыі, што выразна ак­рэс­лі­ла­ся ў жыцці вашага выдання, якія яш­чэ задумы маеце на мэце? –  за­пы­та­ла вядучая, загадчык аддзела аб­с­лу­гоў­ван­ня і інфармацыі Ва­лян­ці­на Будрэвіч у Дзмітрыя Шулюка.

      – Пошукі ў жанравым і стылёвым пла­не мы разгарнулі некалькі год та­му. Смела давяраем маладым аў­та­рам з выбарам тэмаў, жанраў, сты­ліс­ты­кі. Таму чытач знаходзіць ў часопісе творы класічнага плана, доб­ра вядомага вершаскладу і вер­шы-верлібры, папросту вершы без рыфмы і рытму ці з чымсьці ад­ным. У прозе таксама не цураемся іна­ва­цый і знаходзімся ў пошуку. Як і раней, будзем далучаць чы­та­ча да перакладзеных твораў аў­та­раў замежжа.

      – У адным з апошніх сёлетніх ну­ма­роў «Маладосці»  прайшоў ці­ка­вы для Шчучыншчыны матэрыял пра Валерыя Урублеўскага. . .

      – Рэдакцыйнай калегіі гэты ар­ты­кул вельмі дарагі, бо ён даследуе за­меж­ны перыяд жыцця вашага зем­ля­ка. Хочацца, каб беларусы больш канкрэтна, паэтапна ўяўлялі жыц­цё В. Урублеўскага не толькі як ге­не­ра­ла Парыжскай камуны. У ча­со­пі­се наогул прымальна ставяцца да гістарычнай праўды, якая цяпер усё больш і часцей да нас вяр­та­ец­ца. Так і з Валерыем Урублеўскім. Зап­ра­шаю тых, хто не паспеў паз­на­ё­міц­ца з артыкулам, прачытаць яго  ў нашым  часопісе, – заклікаў Дз. Шулюк.

      Сапраўды, цяперашнія нумары «Маладосці»  настолькі па-фі­ла­соф­с­ку асэнсаваныя, што нярэдка пры­ходзіць думка, а ці па сіле звы­чай­на­му чытачу іх асобныя ста­рон­кі. Дый замежныя пераклады так­са­ма парой патрабуюць некаторай лі­та­ра­тур­най падрыхтоўкі дзеля ра­зу­мен­ня. Так, жыццё імкліва і нез­ва­рот­на рухаецца ўдалячынь і ба­яц­ца навізны няварта, бо кож­на­му аўтару наканавана быць у ней­кай ступені і прадказальнікам, а не то­ль­кі «спісваць»  сённяшні дзень.

      Малады сталічны паэт Віктар Лу­па­сін прадэманстраваў не толькі твор­чыя паэтычныя знаходкі, але і ар­тыс­тыч­нае ды вакальнае май­с­тэр­с­т­ва. Дзякуй гасцям за шчы­расць, але што яны адразу пакінулі аў­ды­то­рыю па выступленні – крыху зас­му­ці­ла. Бо прысутным хацелася за­даць ім некаторыя пытанні. Нап­рык­лад, чаму ў Беларусі перасталі прыс­вой­ваць званне Народны пі­сь­мен­нік? Выдатны майстра слова Ген­рых Далідовіч не менш за ін­шых зрабіў на ніве гістарычнага дас­ле­да­ван­ня праз мастацкую лі­та­ра­ту­ру ўглыб аж да пачатку Вя­лі­ка­га княства Літоўскага, аж да кня­зя Міндоўга, да Навагрудка. Ка­го­сь­ці з прысутных засмучае той факт, што не так часта трапляюцца ў той жа «Маладосці» аўтары з пе­ры­фе­рыі.

      Ёсць і на Шчучыншчыне пры­хі­ль­ні­кі прыгожага пісьменства. Нап­рык­лад, Ганна Каспер, якая брала сло­ва «за круглым сталом», шмат дру­ку­ец­ца са сваімі вершамі. Гар­ма­ніч­на прагучалі на сустрэчы тво­ры на рускай мове настаўніцы трэ­цяй гарадской школы Кацярыны Дзя­мі­да­вай. Даўно ведаюць чы­та­чы лірыку і гумар Галіны Бя­ляў­с­кай.

      На гэтым свята беларускага сло­ва не скончылася, бо працэс уз­ба­га­чэн­ня літаратуры – працэс бяс­кон­цы. А работнікі раённай біб­лі­я­тэ­кі Таццяна Сосна, Ірына Гудач, Ва­лян­ці­на Будрэвіч і іншыя, хто пры­няў актыўны ўдзел у ме­рап­ры­ем­с­т­ве тым днём, вельмі пас­п­ры­я­лі нашаму роднаму слову.

      Источник: https://dzyannica.by/node/12445

      Поделиться :
      • ВКонтакте
      • Одноклассники
      • Facebook
      • Twitter
      • Google+
      • Email

      Похожие статьи

      • Культура, Новости Гродненской области 18 февраля, 2022

        Старый замок в Гродно получит

        Старый замок в Гродно получит 2 миллиона рублей на реставрацию в 2022 году
        Культура, Новости Щучина 5 октября, 2021

        Работы Щучинского районного центра культуры

        Работы Щучинского районного центра культуры и народного творчества можно увидеть в историческом центре Анкары
        Культура, Новости Щучина 2 декабря, 2019

        Экскурсія – на замежнай мове,

        Экскурсія – на замежнай мове, на памяць – сувенір. У Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі гатовы сустракаць гасцей
      • Культура, Новости района 21 ноября, 2019

        Как Колдун уже не в

        Как Колдун уже не в первый раз очаровывал щучинцев
        Культура, Новости района 18 ноября, 2019

        Свята для прызыўнікоў прайшло нядаўна

        Свята для прызыўнікоў прайшло нядаўна ў Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці
        Культура, Новости Щучина 16 октября, 2019

        В День матери в Щучинском

        В День матери в Щучинском райисполкоме состоялся торжественный приём в честь многодетных матерей
      Последние новости
      • На пожаре в Щучинском районе сильно пострадал мужчина
        На пожаре в Щучинском районе
        10 марта, 2022 0
      • Пятнадцатые сутки боев на Украине
        Пятнадцатые сутки боев на Украине
        10 марта, 2022 0
      • Две недели боев на Украине
        Две недели боев на Украине
        9 марта, 2022 0
      • 18 международных брендов, которые покинули Беларусь
        18 международных брендов, которые покинули
        7 марта, 2022 0
      • В Минобороны прокомментировали запрет на выезд мужчинам и мобилизацию
        В Минобороны прокомментировали запрет на
        7 марта, 2022 0
      Давайте дружить
      © Schuchin.info 2012-2020. Разработка сайта nbd.by info@schuchin.info