Войти с помощью: 
У вас нет учетной записи?
  • Реклама на сайте
  • Пресс-релизы
Перейти...
    schuchin.info schuchin.info
    • Главная
    • События
    • Спорт
    • История района
    • Новости Беларуси
    • Каталог организаций
    • Погода
    • Справочники
    Перейти...
      Главная»Новости Щучина » Мітынг да Дня Незалежнасці РБ прайшоў у Шчучыне

      Мітынг да Дня Незалежнасці РБ прайшоў у Шчучыне

      Admin
      Июль 4, 2017
      Новости Щучина
      Комментарии к записи Мітынг да Дня Незалежнасці РБ прайшоў у Шчучыне отключены
      0
      Мітынг да Дня Незалежнасці РБ прайшоў у Шчучыне

      Урачысты мітынг, які прайшоў у гарадскім скверы райцэнтра ля помніка загінуўшым воінам і партызанам даў старт святочным мерапрыемствам, прымеркаваным да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці.

      Калонай прайшлі па расквечаных вуліцах Шчучына да гарадскога сквера прадстаўнікі улады, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, працоўныя калектывы раёна, ветэраны, моладзь, шчучынцы і госці горада.

      Вядучыя мітынгу Вольга Аброшка і Дзмітрый Паноў павіншавалі ўсіх і яшчэ раз нагадалі, што свята з’яўляецца сімвалам нацыянальнага адраджэння нашай дзяржавы, гонару, доблесці і славы. Гэта даніна гераізму і стойкасці, самаахвярнай барацьбе з фашызмам і бяспрыкладнаму працоўнаму подзвігу тых, хто падымаў краіну з руін у пасляваенныя гады. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, паважае яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам штодзённа робіць уклад у росквіт роднай зямлі.

      Мітынг да Дня Незалежнасці РБ прайшоў у Шчучыне

      Мітынг традыцыйна пачаўся з узняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Пачэснае права ўзняць дзяржаўны сцяг атрымаў дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага навуковага прадпрыемства “Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” У.У. Курыловіч. Дарэчы, у гэтым годзе Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам прынята рашэнне аб занясенні звестак аб Уладзіміру Уладзіміравічу ў Кнігу Славы Гродзенскай вобласці.

      Права падняць сцяг было прадстаўлена таксама ветэрану спажывецкай кааперацыі Шчучынскага раёна, былому старшыні праўлення Шчучынскага распажыўсаюза М.А. Бузюку, старэйшаму памочніку пракурора Шчучынскага раёна, юрысту першага класа, “Лепшаму памочніку пракурора раёна 2016 года” А.В. Адаміцкай і выпускніцы СШ №3 г. Шчучына і прызёру абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Хрустальная Альфа” Вікторыі Гук.

      Са святам шчучынцаў і гасцей горада павіншаваў старшыня Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта С.В. Ложэчнік.

      Мітынг да Дня Незалежнасці РБ прайшоў у Шчучыне

      – Гэта дата – 3 ліпеня — займае асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны і лёсе беларускага народа. Чым далей час аддаляе ад нас гэту эпахальную дату, тым ярчэй і велічней паўстае перад намі подзвіг народа. Адзначаючы Дзень Рэспублікі, мы традыцыйна звяртаемся да вытокаў беларускай дзяржаўнасці, ацэньваем дасягнутае і намячаем новыя рубяжы. Сёння мы з упэўненасцю можам сцвярджаць, што наша родная Беларусь, прайшоўшы скрозь стагоддзі выпрабаванняў, стала незалежнай і самастойнай дзяржавай. Будучыня нашай краіны патрабуе ад усіх нас настойлівасці, энергіі і самаадданай працы. Толькі пры гэтых умовах мы зможам умацаваць нашу дзяржаву, яе эканоміку, духоўную сферу.

      …У год 500-годдзя першай згадкі Шчучына і 55-годдзя прысваення яму статусу горада ў нас ёсць асаблівы нагода ўспомніць усіх нашых землякоў, якія ўнеслі дастойны ўклад у слаўны летапіс малой радзімы. Мы свята захоўваем памяць аб іх перамогах і дасягненнях.

      Нягледзячы на даволі салідны ўзрост, наш горад па-ранейшаму малады і перапоўнены стваральных сіл. Мы ўпэўнена глядзім у будучыню і нястомна рухаемся да гарызонтаў новых здзяйсненняў. Разам нам многае па сілах і галоўныя перамогі — наперадзе! Сардэчна віншую вас, дарагія сябры, з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і чарговай гадавінай вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Хай у кожнай сям’і, у кожным доме пануюць мір і дабрабыт. Жадаю вам моцнага здароўя, жыццёвага аптымізму, міру, дабрабыту і ўдачы ва ўсіх добрых справах на карысць і ў імя Айчыны. Са святам!

      З віншавальным словам С.В. Ложэчнік звярнуўся да нашых паважаных ветэранаў, пажадаў ім моцнага здароўя і доўгага жыцця, падзякаваў за мужнасць і гераізм, за незалежнасць, за мір і спакой, якія сёння ёсць на нашай беларускай зямлі.

      2017 год у нашай Рэспубліцы аб’яўлены Годам навукі, дзейнасць якой з’яўляецца вельмі важнай і значнай як для дзяржавы і ўсяго беларускага грамадства, так і для нашага горада, раёна і ўсіх яго жыхароў.

      З віншавальным словам выступіла дырэктар гімназіі горада Шчучына А.В. Пасюта.

      Наша будучыня залежыць ад моладзі. Шчучынская моладзь – актыўная і мэтанакіраваная. Нам ёсць кім ганарыцца! Са святам шчучынцаў і гасцей горада ад імя моладзі павіншаваў лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, лаўрэат абласной прэміі імя Аляксандра Дубко, удзельнік рэспубліканскага балю 2017, выпускнік Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Вадзім Вярцінскі.

      Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб занясенні звестак у Кнігу Славы Шчучынскага раёна аб грамадзянах, якія ўнеслі значны уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна, або здзяйснілі подзвіг ці гераічны ўчынак. У адпаведнасці з рашэннем Шчучынскага райвыканкама ад 23 чэрвеня 2017 года № 521 у Кнігу Славы Шчучынскага раёна занесены звесткі аб С.І. Клімаку (узнагароджаны пасмяротна за гераічны ўчынак пры ліквідацыі пажару) і С.В. Антановічу (за актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці, папулярызацыю гісторыі Шчучыншчыны праз мастацкую творчасць).

      Сёння мы жывём пад мірным небам. Аднак памяць аб гераічным подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб тых героях, якія аддалі сваё жыццё за нашу будучыню — ў нашых сэрцах. Метраном адлічваў час. Як знак павагі — хвіліна маўчання і кветкі да магілы воінаў-вызваліцеляў.

      ***

      Пасля мітынгу шчучынцы і госці горада мелі магчымасць адпачыць з сапраўдным беларускім размахам. У скверы працавалі святочныя падворкі, гандлёвыя кропкі, атракцыёны, дзіцячыя пляцоўкі, праводзіліся цікавыя акцыі, віктарыны, конкурсы.

      Многія аблюбавалі беларускі падворак “Матуліна хата песнямі багата”, які арганізавалі работнікі РЦКіНТ. Тут можна было не толькі паслухаць добрыя песні васілішкаўскіх і жалудоцкіх артыстаў, але і навучыцца прасаваць

      бялізну… рэтра-прасам, спавіваць немаўля, збіваць масла ў драўлянай маслабойцы, замешваць цеста на пірагі, кляпаць касу… Адным словам, на беларускім падворку можна было прыгадаць, як завіхаліся па гаспадарцы нашы продкі і якая ежа была ў іх на стале. Я і сама не ўтрымалася і пакаштавала пірог і хатняе масла з чорным хлебам…Вось гэта беларускія прысмакі!

      Своеасаблівым працягам рэспубліканскага Дня вышыванкі можна назваць акцыю РК БРСМ, падчас якой юнакі і дзяўчаты віншавалі ўсіх са святам і павязалі кожнаму на руку стужку з беларускім арнаментам. Дарэчы, падчас свята можна было “зацаніць” жаночыя і мужчынскія вышыванкі і паясы, якія ствараюць умельцы РЦКіНТ.

      Не пуставала і пляцоўка, дзе часова прапісаўся ваенны прывал. Тут быў і штаб, і медсамбат, і кінатэатр, і палявая кухня. А чулі б вы, якія ваенныя шлягеры гучалі каля вогнішча!

      Мітынг да Дня Незалежнасці РБ прайшоў у Шчучыне

      Той, хто адгуляў спяшаўся не спачываць, а падсілкавацца гарбатай з рамонкаў, духмяным шашлыком, падбадзёрлівай кавай і іншымі прысмакамі: працавалі кафэ пад адкрытым небам.

      Кнігалюбы не ўпусцілі магчымасць пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі, што прапаноўвалі супрацоўнікі раённай бібліятэкі імя Цёткі, а аматары друкаванага слова паспяшаліся аформіць падпіску на любімае выданне ў палатцы раённага вузла паштовай сувязі. Той, хто сочыць за сваім здароўем накіраваўся ў “прыёмны пакой”, які арганізавала раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа. Там можна было даведацца дакладную вагу цела і ціск.

      Багаты асартымент тавараў прадставілі на свяце народныя ўмельцы. Да таго ж на свяце можна было ўпрыгожыцца аквагрымам або нанесці малюнак хной.

      На высокім узроўні прайшлі паказальныя выступленні картынгістаў, якія сабралі багата балельшчыкаў. Вуліцу Савецкую “пакаралі” Аляксандр Гедрэвіч, Аляксандр Крывец, Віталій Карней і Платон Саланевіч.

      Парадавалі шчучынцаў і гасцей горада сваім святочным канцэртам юныя выхаванцы Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі.

      Тым часам свята працягваецца. У 19.00 пачнецца канцэрт артыстаў Шчучынскага цэнтра культуры і народнай творчасці і Гродзенскай абласной філармоніі. З 21.30 да 23.00 пройдзе святочная дыскатэка. А ў 22.55 кожны зможа далучыцца да рэспубліканскай акцыі “Спяём гімн разам!”.

      Крыніца: Дзянніца

      Поделиться :
      • ВКонтакте
      • Одноклассники
      • Facebook
      • Twitter
      • Google+
      • Email

      Похожие статьи

      • Новости Щучина, Пресс-релизыИюль 7, 2020

        Какое направление в IT выбрать

        Какое направление в IT выбрать и не попасть при этом в кодовую зависимость? Не пропустите самую зрелищную IT-битву июля
        Новости Щучина, ПроисшествияИюль 1, 2020

        Житель Щучина угнал авто, чтобы

        Житель Щучина угнал авто, чтобы съездить за спиртным
        Интересное, История районаМай 3, 2020

        История загадочного убийства щучинского князя

        История загадочного убийства щучинского князя Друцкого-Любецкого — преступление, за которое мог взяться Конан Дойл.
      • Новости Щучина, СобытияФевраль 19, 2020

        В Щучине откроют магазин «Санта»

        В Щучине откроют магазин «Санта» и раздадут 1000 пачек мороженого
        Культура, Новости ЩучинаДекабрь 2, 2019

        Экскурсія – на замежнай мове,

        Экскурсія – на замежнай мове, на памяць – сувенір. У Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі гатовы сустракаць гасцей
        Новости Щучина, СобытияНоябрь 29, 2019

        Кинотеатр "Беларусь" вновь распахнул свои

        Кинотеатр «Беларусь» вновь распахнул свои двери перед воспитанниками Василишковского дома-интерната
      Календарь
      <
      Декабрь 2020
      • Декабрь 2020
      • Июль 2020
      • Июнь 2020
      • Май 2020
      • Апрель 2020
      • Март 2020
      • Февраль 2020
      • Декабрь 2019
      • Ноябрь 2019
      • Октябрь 2019
      • Сентябрь 2019
      • Август 2019
      • Июнь 2019
      • Май 2019
      • Апрель 2019
      • Февраль 2019
      • Декабрь 2018
      • Октябрь 2018
      • Сентябрь 2018
      • Август 2018
      • Июль 2018
      • Июнь 2018
      • Май 2018
      • Апрель 2018
      • Март 2018
      • Февраль 2018
      • Январь 2018
      • Декабрь 2017
      • Ноябрь 2017
      • Октябрь 2017
      • Сентябрь 2017
      • Август 2017
      • Июль 2017
      • Июнь 2017
      • Май 2017
      • Апрель 2017
      • Март 2017
      • Февраль 2017
      • Январь 2017
      • Декабрь 2016
      • Ноябрь 2016
      • Октябрь 2016
      • Сентябрь 2016
      • Август 2016
      • Июль 2016
      • Июнь 2016
      • Май 2016
      • Апрель 2016
      • Март 2016
      • Февраль 2016
      • Январь 2016
      • Декабрь 2015
      • Ноябрь 2015
      • Октябрь 2015
      ▼
      >
      ПнВтСрЧтПтСбВс
       123456
      78910111213
      14151617181920
      21222324252627
      28293031   
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      2728293031  
             
      1234567
      891011121314
      15161718192021
      22232425262728
      2930     
             
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      25262728293031
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      27282930   
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      3031     
           12
      3456789
      10111213141516
      17181920212223
      242526272829 
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      3031     
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      252627282930 
             
       123456
      78910111213
      14151617181920
      21222324252627
      28293031   
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      30      
         1234
      567891011
      12131415161718
      19202122232425
      262728293031 
             
           12
      3456789
      10111213141516
      17181920212223
      24252627282930
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      2728293031  
             
      1234567
      891011121314
      15161718192021
      22232425262728
      2930     
             
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      25262728   
             
           12
      3456789
      10111213141516
      17181920212223
      24252627282930
      31      
      1234567
      891011121314
      15161718192021
      22232425262728
      293031    
             
           12
      3456789
      10111213141516
      17181920212223
      24252627282930
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      2728293031  
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      3031     
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      252627282930 
             
       123456
      78910111213
      14151617181920
      21222324252627
      28293031   
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      30      
         1234
      567891011
      12131415161718
      19202122232425
      262728293031 
             
         1234
      567891011
      12131415161718
      19202122232425
      262728    
             
      1234567
      891011121314
      15161718192021
      22232425262728
      293031    
             
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      25262728293031
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      27282930   
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      3031     
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      252627282930 
             
       123456
      78910111213
      14151617181920
      21222324252627
      28293031   
             
           12
      3456789
      10111213141516
      17181920212223
      24252627282930
      31      
         1234
      567891011
      12131415161718
      19202122232425
      2627282930  
             
      1234567
      891011121314
      15161718192021
      22232425262728
      293031    
             
           12
      3456789
      10111213141516
      17181920212223
      24252627282930
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      2728293031  
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      2728     
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      3031     
         1234
      567891011
      12131415161718
      19202122232425
      262728293031 
             
       123456
      78910111213
      14151617181920
      21222324252627
      282930    
             
           12
      3456789
      10111213141516
      17181920212223
      24252627282930
      31      
         1234
      567891011
      12131415161718
      19202122232425
      2627282930  
             
      1234567
      891011121314
      15161718192021
      22232425262728
      293031    
             
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      25262728293031
             
        12345
      6789101112
      13141516171819
      20212223242526
      27282930   
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      3031     
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      252627282930 
             
       123456
      78910111213
      14151617181920
      21222324252627
      28293031   
             
      1234567
      891011121314
      15161718192021
      22232425262728
      29      
             
          123
      45678910
      11121314151617
      18192021222324
      25262728293031
             
       123456
      78910111213
      14151617181920
      21222324252627
      28293031   
             
            1
      2345678
      9101112131415
      16171819202122
      23242526272829
      30      
         1234
      567891011
      12131415161718
      19202122232425
      262728293031 
             
      Последние новости
      • В Гродненской области в Неман были сброшены нефтепродукты
        В Гродненской области в Неман
        Июль 9, 20200
      • Какое направление в IT выбрать и не попасть при этом в кодовую зависимость? Не пропустите самую зрелищную IT-битву июля
        Какое направление в IT выбрать
        Июль 7, 20200
      • Кто сможет пересечь границу Польши без карантина
        Кто сможет пересечь границу Польши
        Июль 7, 20200
      • Житель Щучина угнал авто, чтобы съездить за спиртным
        Житель Щучина угнал авто, чтобы
        Июль 1, 20200
      • Посол Беларуси в России считает, что граница будет открыта к концу июля — началу августа
        Посол Беларуси в России считает,
        Июнь 30, 20200
      Давайте дружить
      Свежие комментарии
        © Schuchin.info 2012-2020. Разработка сайта nbd.by info@schuchin.info