Пакуль не час!
Праз некалькі дзён пачынаецца вясна. А з ёю прыходзіць час браць у рукі разнастайныя прылады працы і выходзіць у гарод, тым больш, што многія ўжо прыгледзелі расаду, а некаторыя нават і пасеялі. Але, на жаль, не ўсе могуць працаваць на градках. І, найперш, гэта жыхары вуліцы Заводскай. Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама горада Шчучын Я. Б. Майсей, дадзеныя змены звязаны з тым, што да новага мікрараёна па вуліцы Заводскай будуць пракладзены магістральныя інжынерныя сеткі. З гэтай прычыны выхад людзей на свае агароды часова спынена і ім прапанавана не пачынаць ніякіх работ. Пры жаданні, для атрымання зямлі можна звярнуцца ў землеўпарадкавальную службу, якая выдзеліць надзел у раёне аэрадрома або за Навасёлкамі.
Поделиться :