Парафіяльная ўрачыстасць прайшла ў Шчучыне
Яна адбылася ў межах кананічнай візітацыі Шчучынскага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі і ў адзін з галоўных дзён для нашай парафіі, калі адзначаецца ўрачыстасць св. Тэрэзы Авільскай, імя якой носіць шчучынскі касцёл.
Урачыстую святую Імшу ў гонар апякункі парафіі цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Святая Тэрэза ўвайшла ў гісторыю як рэфарматарка іспанскага кармелітанскага манаства. Яна стала не толькі першай жанчынай-багасловам у каталіцкім Касцёле, але і першай іспанскай пісьменніцай.
Источник: Щучинская районная газета «Дзянница»
Поделиться :