Войти с помощью: 
У вас нет учетной записи?
  • Реклама на сайте
  • Пресс-релизы
Перейти...
    schuchin.info schuchin.info
    • Главная
    • События
    • Спорт
    • История района
    • Новости Беларуси
    • Каталог организаций
    • Погода
    • Справочники
    Перейти...
      Главная»Новости Щучина » Партнёрства дзеля добрай справы

      Партнёрства дзеля добрай справы

      6 июня, 2018
      Партнёрства дзеля добрай справы

      Сёння Шчучынскую раённую арганізацыю Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа наведала праграмны каардынатар Швейцарскага Чырвонага Крыжа для Беларусі, Кыргызстана і Арменіі Брыгіта Мюллер-Шмід. Падчас візіту ў наш горад яе суправаджалі намеснік Генеральнага сакратара Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, член Савета Рэспублікі Нацыянальнагага сходу Рэспублікі Беларусь Р.Р. Скамарошка і краінавы каардынатар Швейцарскага ЧК  у Беларусі Т.І. Гаплічнік.

      Партнёрства дзеля добрай справы
      – Швейцарскі Чырвоны Крыж аказвае падтрымку службе міласэрнасці Беларускага Чырвонага Крыжа, – адзначыла Брыгіта Міллер-Шмід. – Мэта майго візіту – больш падрабязна пазнаёміцца з дзейнасцю гэтай службы. У бліжэйшыя тры гады плануецца рэалізаваць праект, у рамках якога будзе пашырана і  ўдасканалена сістэма па аказанні медыка-сацыяльных паслуг і расшырэнні магчымасцей БТЧК у тым, каб такія паслугі магла атрымаць як мага большая колькасць людзей.

      – Дзяржава ў нас сацыяльна арыентаваная. Многа робіцца дзеля дабрабыту пажылых і людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Разам з тым старэнне насельніцтва – жыццёвая рэальнасць. І нам проста неабходна развіваць новыя тэхналогіі і перабудоўваць сваё мышленне, – выказалася Р.Р. Скамарошка. – Трэба думаць, як расшырыць спектр аказання паслуг, пры гэтым рацыянальна выкарыстоўваць свае рэсурсы.

       Догляд – гэта прафесія, а Беларускі Чырвоны Крыж – гэта эксклюзіўная арганізацыя, якая валодае многімі перадавымі методыкамі догляду. У тым ліку дзякуючы Швейцарскаму Чырвонаму Крыжу, падкрэсліла Раманія Раманаўна. У прыватнасці, беларускія сёстры міласэрнасці абучаны формам догляду на даму з элементамі кінестэтыкі. Гэта новая і дарагая методыка. Яна індывідуальная для пацыента і прапануецца тым з іх, чыя сям’я гатова аплаціць такія паслугі.

      Партнёрства дзеля добрай справы

      У дружалюбнай абстаноўцы за кубачкам гарбаты ў памяшканні раённай арганізацыі БТЧК госця і гаспадары абмеркавалі самыя розныя пытанні, у тым арганізацыю каманднай работы і валанцёрскай дзейнасці. Сваім прафесійным і жыццёвым досведам падзяліліся старшыня раённай арганізацыі БТЧК Г.С. Мацюк, яе папярэдніца на гэтай пасадзе В.М. Урсул,  былая медыцынская сястра Д.М. Шпаковіч, гараджане, якія па дабраце душэўнай сталі валанцёрамі – ажыццяўляюць догляд сваіх пажылых суседзяў, калег і знаёмых. «Галоўнае, каб нашы людзі не адчувалі сябе адзінокімі», – лічыць Валянціна Мікалаеўна Урсул. «У нашай рабоце ключавое слова – міласэрнасць», – слушна заўважыла сястра міласэрнасці Л.С. Візгалава. – Гэта ціхае і простае слова, напоўненае вялікім сэнсам».

      – У любой арганізацыі ёсць місія. У нашай – таксама. Яна гучыць, як паляпшэнне якасці жыцця праз рэалізацыю гуманітарнага патэнцыялу грамадства. Менавіта апошняе выходзіць сёння на пярэдні план, – зрабіла акцэнт Р.Р. Скамарошка. – Увесь свет працуе, каб частку работы па догляду ўзяла на сябе дзяржава, частку – грамадская арганізацыя прафесіяналаў, частку – валанцёры, а частку – самі людзі.

      Работа Брыгіты Мюллер-Шмід – гэта менеджмент, і ёй цікава было даведацца, як беларускія калегі працуюць з падапечнымі, таму госця са Швейцарыі наведала іх на даму.

      Источник: dzyannica.by

      Поделиться :
      • ВКонтакте
      • Одноклассники
      • Facebook
      • Twitter
      • Google+
      • Email

      Похожие статьи

      • Новости района, Новости Щучина 10 марта, 2022

        На пожаре в Щучинском районе

        На пожаре в Щучинском районе сильно пострадал мужчина
        Новости Щучина 6 марта, 2022

        В "БРСМ Щучин" рассказали, как

        В «БРСМ Щучин» рассказали, как подросткам устроиться на работу
        Новости района, Новости Щучина 2 марта, 2022

        Под Щучином при пожаре погиб

        Под Щучином при пожаре погиб пенсионер
      • Новости Гродненской области, Новости Щучина 28 февраля, 2022

        В Гродненской области запретят ловлю

        В Гродненской области запретят ловлю щуки. Когда и почему
        Новости Гродненской области, Новости Щучина 26 февраля, 2022

        Команда волейболистов Щучинского района стала

        Команда волейболистов Щучинского района стала лучшей в области
        Новости Гродненской области, Новости Щучина 23 февраля, 2022

        Стали известны медианные зарплаты в

        Стали известны медианные зарплаты в Гродно и районах области
      Последние новости
      • На пожаре в Щучинском районе сильно пострадал мужчина
        На пожаре в Щучинском районе
        10 марта, 2022 0
      • Пятнадцатые сутки боев на Украине
        Пятнадцатые сутки боев на Украине
        10 марта, 2022 0
      • Две недели боев на Украине
        Две недели боев на Украине
        9 марта, 2022 0
      • 18 международных брендов, которые покинули Беларусь
        18 международных брендов, которые покинули
        7 марта, 2022 0
      • В Минобороны прокомментировали запрет на выезд мужчинам и мобилизацию
        В Минобороны прокомментировали запрет на
        7 марта, 2022 0
      Давайте дружить
      © Schuchin.info 2012-2020. Разработка сайта nbd.by info@schuchin.info