Войти с помощью: 
У вас нет учетной записи?
  • Реклама на сайте
  • Пресс-релизы
Перейти...
    schuchin.info schuchin.info
    • Главная
    • События
    • Спорт
    • История района
    • Новости Беларуси
    • Каталог организаций
    • Погода
    • Справочники
    Перейти...
      Главная»Культура » «Science Quiz» збірае сяброў

      «Science Quiz» збірае сяброў

      7 февраля, 2017
      «Science Quiz» збірае сяброў

      Такую назву абрала для сябе каманда эрудытаў са Шчучына і заняла другое месца ў маладзёжнай інтэлектуальнай гульні «Science Quiz», арганізатарам якой выступіў абласны камітэт ГА «БРСМ».

      У той дзень у маладзёжным цэнтры «Гродна» сабраліся разумнікі і разумніцы з усяго Прынёманскага краю. Настаўнікі і эканамісты, медыкі і юрысты адказвалі на пытанні, прысвечаныя Году навукі.

      Наша каманда — «GGWP» — гуляла пад нумарам 13, але гэта, здавалася б, містычная лічба не змагла перашкодзіць нашым інтэлектуалам заявіць пра сябе. Змагацца давялося з 21 камандай, што аб’ядналі прадстаўнікоў больш за 70 прадпрыемстваў. Нашы рабяты не разгубілі і нават трапілі ў аб’ектыў відэакамеры тэлеканала “Гродна Плюс”.

       Гульня атрымалася яркай і дынамічнай: размінка і пяць тураў па сем пытанняў. Прымаць рашэнне даводзілася вокамгненна, аднак шчучынцы з гэтай задачай справіліся. Не дзіўна, за плячыма ў іх — не адна інтэлектуальная гульня і перамога.

      Як аказалася, нашы эрудыты — Данііл Ступакевіч, Аляксей Макуш, Павел Войкель, Аляксандр Гарноўскі і Георгій Каравайскі — збіраюцца разам не толькі за гульнявым сталом. У звычайным жыцці яны — сапраўдныя сябры.

       — У нас атрымліваецца працаваць у камандзе, — з гонарам адзначае капітан каманды Данііл Ступакевіч. —  «GGWP» — гэта спецыяліст банка, матэматык, гісторык і працаўнікі завода «Аўтапровад». Моцныя бакі кожнага з ігракоў падказваюць куды рухацца пры пошуку адказу. Канечне, эрудыраванасць несумненна дапамагае, але здольнасць думаць лагічна і хутка, імгненна выкрэсліваць памылковыя варыянты, прыводзячы якасныя аргументы цэніцца значна больш. Мы лічым, што самае цікавае пытанне тое, якое можна «ўзяць» не толькі розумам, але і логікай.

      Дарэчы, паказаць сваю эрудыраванасць і стаць абсалютнымі пераможцамі ў шчучынцаў яшчэ будзе шанц: абласны камітэт ГА «БРСМ» мае ​​намер і далей праводзіць такія маладзёжныя інтэлектуальныя гульні.

      Крыніца: Дзянніца

      Поделиться :
      • ВКонтакте
      • Одноклассники
      • Facebook
      • Twitter
      • Google+
      • Email

      Похожие статьи

      • Культура, Новости Гродненской области 18 февраля, 2022

        Старый замок в Гродно получит

        Старый замок в Гродно получит 2 миллиона рублей на реставрацию в 2022 году
        Культура, Новости Щучина 5 октября, 2021

        Работы Щучинского районного центра культуры

        Работы Щучинского районного центра культуры и народного творчества можно увидеть в историческом центре Анкары
        Культура, Новости Щучина 2 декабря, 2019

        Экскурсія – на замежнай мове,

        Экскурсія – на замежнай мове, на памяць – сувенір. У Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі гатовы сустракаць гасцей
      • Культура, Новости района 21 ноября, 2019

        Как Колдун уже не в

        Как Колдун уже не в первый раз очаровывал щучинцев
        Культура, Новости района 18 ноября, 2019

        Свята для прызыўнікоў прайшло нядаўна

        Свята для прызыўнікоў прайшло нядаўна ў Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці
        Культура, Новости Щучина 16 октября, 2019

        В День матери в Щучинском

        В День матери в Щучинском райисполкоме состоялся торжественный приём в честь многодетных матерей
      Последние новости
      • На пожаре в Щучинском районе сильно пострадал мужчина
        На пожаре в Щучинском районе
        10 марта, 2022 0
      • Пятнадцатые сутки боев на Украине
        Пятнадцатые сутки боев на Украине
        10 марта, 2022 0
      • Две недели боев на Украине
        Две недели боев на Украине
        9 марта, 2022 0
      • 18 международных брендов, которые покинули Беларусь
        18 международных брендов, которые покинули
        7 марта, 2022 0
      • В Минобороны прокомментировали запрет на выезд мужчинам и мобилизацию
        В Минобороны прокомментировали запрет на
        7 марта, 2022 0
      Давайте дружить
      © Schuchin.info 2012-2020. Разработка сайта nbd.by info@schuchin.info