Войти с помощью: 
У вас нет учетной записи?
  • Реклама на сайте
  • Пресс-релизы
Перейти...
    schuchin.info schuchin.info
    • Главная
    • События
    • Спорт
    • История района
    • Новости Беларуси
    • Каталог организаций
    • Погода
    • Справочники
    Перейти...
      Главная»Культура » Шчучынец Дзмітрый Дарашкевіч выйграў больш за 4000 долараў і стаў героем Warface

      Шчучынец Дзмітрый Дарашкевіч выйграў больш за 4000 долараў і стаў героем Warface

      26 июня, 2018
      Шчучынец Дзмітрый Дарашкевіч выйграў больш за 4000 долараў і стаў героем Warface

      Шчучынскі геймер Дзмітрый Дарашкевіч у складзе зборнай каманды “Repulse” стаў чэмпіёнам XIII міжнароднага турніру «Open Cup» па Warface, які прайшоў у сталічным спартыўна-забаўляльным комплексе Falcon Club.

      Перад спаборніцтвамі ў сеціве адбылася прэзентацыя міні-фільма пра нашага земляка, знятага расійскімі журналістамі па ініцыятыве арганізатараў Lan-финала ў Мінску.

      — Турнір доўжыўся тры дні і выдаўся вельмі напружаным, — дзеліцца  Дзмітрый Дарашкевіч. — Першая гульня ў нас была з перспектыўнай камандай “CrowCrowd”: мы прайгравалі па паядынках 7:9, але потым сабраліся і перамаглі з лікам 11-9. Затым сустрэліся з мацнейшай камандай «Young» і з-за дапушчаных памылак саступілі, вылецеўшы ў лузерсетку. Там зноў выйшлі на зборную “CrowCrowd”, з якой змагаліся за выхад у плэй-офф. Нам удалося знайсці слабыя месцы праціўніка і перамагчы яго на дзвюх картах з лікам 11-7 і 11-6. У паўфінале паспяхова разабраліся з камандай “8Bit”. У фінале сустрэліся з сур’ёзнымі прэтэндэнтамі на чэмпіёнскі тытул — зборнай “AG”. Згуляўшы на чатырох розных картах, мы пераможна завяршылі паядынак з лікам 3:1. На мой погляд, гэта быў самы захапляльны і відовішчны Lan-финал ў гісторыі Warface.

      Шчучынец Дзмітрый Дарашкевіч выйграў больш за 4000 долараў і стаў героем Warface

      Радасць перамогі з Дзмітрыем раздзялілі яго мама Марыя Уладзіславаўна і малодшы брат Аляксандр, якія таксама прыехалі ў Мінск на Lan-финал. Яны былі моцна ўражаны высокім узроўнем арганізацыі спаборніцтваў і вялікай колькасцю балельшчыкаў, якія гучна падтрымлівалі любімыя каманды. Дадому сям’я Дарашкевічаў вярнулася з мноствам яскравых эмоцый.

      — Ніколі не думала, што захапленне майго сына гульнёй Warface прывядзе яго да такіх вышынь, — гаворыць мама Дзмітрыя Марыя Уладзіславаўна Дарашкевіч. — Спачатку адносілася да гэтага хобі з насцярожанасцю: прасіла Дзіму не заседжвацца падоўгу за камп’ютарам, каб не “пасадзіць” зрок. Але ён не толькі паспявае рабіць усе хатнія справы, але і вучыцца “на выдатна”. Упэўнена: у наступным годзе ён закончыць школу з залатым медалём.

      Шчучынец Дзмітрый Дарашкевіч выйграў больш за 4000 долараў і стаў героем Warface

      Шчыра радуецца за поспехі Дзмітрыя і яго настаўніца геаграфіі Таццяна Ігараўна Пекар.

      — Дзіма вельмі мэтанакіраваны і адказны юнак, які актыўна ўдзельнічае ў жыцці школы, — характарызуе свайго вучня Таццяна Ігараўна. — Ён заўсёды дабіваецца пастаўленай мэты. Неяк яго сябар паказаў мне відэа, дзе Дзмітрый выступае ў турніры па Warface. Ніколі не думала, што спаборніцтвы па кап’ютарнай гульні могуць быць арганізаваны з такім размахам. Тут усё як у сапраўдным спорце: каментатары, балельшчыкі, аналітыкі, анлайн трансляцыі.

      — Сёння кіберспорт актыўна развіваецца і набывае ўсё большую папулярнасць сярод моладзі, — зазначае шчучынскі геймер. — Калі падыходзіць да яго прафесіянальна і з поўнай аддачай, можна дастойна зарабляць на жыццё. Выйграныя “прызавыя” я адкладваю на вучобу — у наступным годзе паспрабую паступіць у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы або ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у Мінску. Упэўнены, у мяне гэта атрымаецца!

      Источник: dzyannica.by

      Поделиться :
      • ВКонтакте
      • Одноклассники
      • Facebook
      • Twitter
      • Google+
      • Email

      Похожие статьи

      • Новости района, Новости Щучина 10 марта, 2022

        На пожаре в Щучинском районе

        На пожаре в Щучинском районе сильно пострадал мужчина
        Новости Щучина 6 марта, 2022

        В "БРСМ Щучин" рассказали, как

        В «БРСМ Щучин» рассказали, как подросткам устроиться на работу
        Новости района, Новости Щучина 2 марта, 2022

        Под Щучином при пожаре погиб

        Под Щучином при пожаре погиб пенсионер
      • Новости Гродненской области, Новости Щучина 28 февраля, 2022

        В Гродненской области запретят ловлю

        В Гродненской области запретят ловлю щуки. Когда и почему
        Новости Гродненской области, Новости Щучина 26 февраля, 2022

        Команда волейболистов Щучинского района стала

        Команда волейболистов Щучинского района стала лучшей в области
        Новости Гродненской области, Новости Щучина 23 февраля, 2022

        Стали известны медианные зарплаты в

        Стали известны медианные зарплаты в Гродно и районах области
      Последние новости
      • На пожаре в Щучинском районе сильно пострадал мужчина
        На пожаре в Щучинском районе
        10 марта, 2022 0
      • Пятнадцатые сутки боев на Украине
        Пятнадцатые сутки боев на Украине
        10 марта, 2022 0
      • Две недели боев на Украине
        Две недели боев на Украине
        9 марта, 2022 0
      • 18 международных брендов, которые покинули Беларусь
        18 международных брендов, которые покинули
        7 марта, 2022 0
      • В Минобороны прокомментировали запрет на выезд мужчинам и мобилизацию
        В Минобороны прокомментировали запрет на
        7 марта, 2022 0
      Давайте дружить
      © Schuchin.info 2012-2020. Разработка сайта nbd.by info@schuchin.info