Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі набыла новы від
Тры гады не прымала наведвальнікаў Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі. Старому будынку патрабаваўся капітальны рамонт. І вось да Дня пісьменства бібліятэка набыла новы выгляд. У першы дзень святочных мерапрыемстваў адбылося ўрачыстае адкрыццё ўстановы.
У капрамонт будынка ўкладзена 4 млрд. рублёў. На двух паверхах размясціліся абанементная і чытальная залы, цэнтр прававой інфармацыі, асноўныя фонды, канферэнц-зала і іншыя памяшканні. Усюды светла, прасторна і ўтульна. Бібліятэкары прапануюць наведвальнікам разнастайную літаратуру і інфармацыйныя матэрыялы. Кніжны фонд складае амаль сорак тысяч друкаваных выданняў.
Источник: Дзянница
Поделиться :