Шчучынскія авіямадэлісты – лепшыя!
У Гродне прайшлі абласныя спаборніцтвы па простых лятаючых мадэлях. Мадэлісты, прадстаўляючыя Шчучынскі цэнтр тэхнічнай творчасці, занялі першае агульнакаманднае месца.
На спаборніцтвах былі прадстаўлены дзве ўзроставыя катэгорыі, якія спаборнічалі ў двух класах мадэлей: “духавыя” самалёты і планеры.
Перамагчы рабятам у сур’ёзнай барацьбе дапамагла найперш трэнерская падтрымка — У. М. Федасеева і Я. М. Чашчэвіка. У. У. Байгот, які з’яўляецца дырэктарам цэнтра тэхнічнай творчасці, упэўнены, што і ў будучым Данііла Тамашчыка, Данііла Вяршуту, Ягора Панасевіча і Уладзіслава Цеслюка чакаюць шматлікія перамогі.
Поделиться :