Шчучынскія футбалісты зноў лепшыя
На гарадскім стадыёне “Алімп” прайшоў фінал абласной спартакіяды па футболе “Каласок” сярод дзяцей і падлеткаў 1999-2001 гадоў нараджэння, пражываючых у сельскай мясцовасці. За званне мацнейшых футбалістаў Гродзеншчыны змагаліся каманды Шчучынскага, Навагрудскага, Ашмянскага, Ваўкавыскага і Гродзенскага раёнаў. Шчучынскія футбалісты паказалі выдатную гульню і перамаглі ўсіх сваіх сапернікаў. Самым напружаным і яркім выдаўся матч з фаварытамі спаборніцтваў – ваўкавыскай камандай: да канца гульні немагчыма было вызначыць мацнейшага. І ўсё ж фартуна ў гэты дзень была на баку шчучынскіх спартсменаў, якія па выніках спартакіяды занялі першае месца. Другое месца за камандай з Ваўкавыска, замкнулі тройку лідараў ашмянскія футбалісты.
Між іншым, у верасні наша каманда будзе абараняць гонар Гродзенскай вобласці на рэспубліканскім этапе спаборніцтваў, які пройдзе ў Мінску. Жадаем рабятам удачы і перамог!
Источник: Дзянніца