Шчучынскія спартсмены паказалі сябе на рэспубліканскай спартакіядзе
У Пружанах прайшоў фінал рэспубліканскай спартакіяды сярод сельскіх жыхароў. У спаборніцтвах у складзе зборнай каманды Гродзеншчыны прынялі ўдзел і шчучынскія спартсмены. І выдатна праявілі сябе!
Ражанкаўскі асілак Леанід Васільчык у асабістым заліку заняў ІІ месца ў падняцці гіры і, безумоўна, унёс важкі ўклад у перамогу каманды пры перацягванні каната. Дэмбраўскі лёгкаатлет Аляксандр Таўрук таксама дастойна выступіў і ўзняўся на другую прыступку п’едэстала. Яго калегі па камандзе Дзмітрый Змітрукевіч з Жалудка і Генрых Рушніцкі з Васілішак у гэтым жа відзе спорту заваявалі бронзу. У агульным заліку зборная Гродзенскай вобласці набрала рэкордную колькасць ачкоў і была прызнана мацнейшай.
– Дзякуючы высокім спартыўным дасягненням нашым спартсменам нярэдка аказваецца высокі давер абараняць гонар Гродзеншчыны на спаборніцтвах рознага ўзроўню, – гаворыць дырэктар цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы з насельніцтвам Анатолій Віктаравіч Пашук. – І яны з гэтым выдатна спраўляюцца!
Крыніца: Дзянніца