У мірных дзён – патрыятычнае гучанне
Фестываль патрыятычнай песні ў чарговы раз прайшоў у Шчучынскім раённым Доме культуры. У фестывалі ўзялі ўдзел 35 канкурсантаў з раёна, якія прадставілі на суд слухачоў і журы свой талент.

Удзельнікі прадэманстравалі не толькі сваё дасканалае майстэрства спеву, але і ўменне перадаваць слухачам эмоцыі і перажыванні, прымусілі апынуцца душою ў песні.
Некаторыя нумары суправаджалі слайд-шоў, танцы. Нязменным заставалася адно: кожнага канкурсанта горача падтрымлівалі апладысментамі слухачы.
4 намінацыі знайшлі сваіх пераможцаў. У намінацыі ад 14 да 19 год перамаглі Ілона Пацук, якая прадстаўляла Шчучынскі дзіцячы і маладзёжны цэнтр творчасці і Анастасія Тракала з СШ №1. У намінацыі ад 20 да 31 года першае месца падзялілі Галіна Будзько – прадстаўніца РДК і Віялета Дукі з Жалудоцкага гарадскога Дому культуры. У намінацыі “Дуэты, трыа і вакальныя групы” пераможцамі сталі квартэты: “Апрель” і “Музыкальная капель”, прадстаўляючыя Шчучынскі дзіцячы і маладзёжны цэнтр творчасці і сярэднюю школу №1 адпаведна.
Была прадстаўлена і аўтарская песня. У гэтай намінацыі пераможцамі сталі навучэнка гімназіі горада Шчучын Юлія Жынко і Андрэй Іголкін, прадстаўнік Шчучынскага РАНС.
Пераможцаў конкурсу ўзнагародзілі каштоўнымі падарункамі і граматамі.
Старшынёй журы была прызначана Таццяна Ганчарук, якая ўзначальвае аддзел па справах моладзі.
Арганізатарамі фестывалю патрыятычнай песні з’яўляюцца РДК, ДТСААФ, РК БРСМ і аддзел па справах моладзі райвыканкама горада Шчучын.
фото dzaynnica.by
Поделиться :