Войти с помощью: 
У вас нет учетной записи?
  • Реклама на сайте
  • Пресс-релизы
Перейти...
    schuchin.info schuchin.info
    • Главная
    • События
    • Спорт
    • История района
    • Новости Беларуси
    • Каталог организаций
    • Погода
    • Справочники
    Перейти...
      Главная»Культура » У Васілішках прайшло свята музыкі Чэс­ла­ва Немэна «Дзіўны гэты свет»

      У Васілішках прайшло свята музыкі Чэс­ла­ва Немэна «Дзіўны гэты свет»

      19 сентября, 2016
      У Васілішках прайшло свята музыкі Чэс­ла­ва Немэна «Дзіўны гэты свет»

      Спакон вякоў Шчучынская зямля славілася сваімі працавітымі, сумленнымі і таленавітымі людзьмі. Менавіта тут нарадзіўся і правёў сваё дзяцінства знакаміты рок-музыкант – Чэслаў Немэн. Яго музыка кранае да глыбіні душы, яго песні не ведаюць межаў, яго творчасць аб’ядноўвае людзей добрай волі. Яркім сведчаннем гэтага стала свята музыкі «Дзіўны гэты свет», якое ладзілася сёння на Шчучыншчыне. Яго арганізатарам выступіў аддзел ідэ­а­ла­гіч­най работы, культуры і па справах моладзі Шчу­чын­с­ка­га райвыканкама.

       Васілішкі сталі эпіцэнтрам культурнага жыцця нашага раёна. Сюды, у адзі­ны ў свеце музей рок-му­зы­кан­та, які створаны і паспяхова дзейнічае ў яго родным до­ме, з ранку  спяшаліся  мяс­цо­выя жыхары, пры­хі­ль­ні­кі таленту сусветна вядомага музыкі з Грод­на, Ліды, Мінска, Варшавы… Адметна, што сёлета да свята далучыліся шчучынскія і лідскія матацыклісты, а таксама веласіпедысты з розных арганізацый і ўстаноў раёна, якія арганізавалі ў гонар славутага земляка мота-велапрабег.

      У фае центра культуры аграгарадка Васілішкі было людна. Тут дэманстраваўся дакументальны фі­ль­м “Гэты дзіўны свет Ч. Немэна».  А з амфітэатра даносілася чароўная жывая музыка. Яна аб’яднала ўсіх: аднасяльчан, якія ведалі Чэсіка з маленства, тых, хто пазнаёміўся з гэтым музыкантам у сталым узросце і тых, хто ўпершыню адкрыў для сябе феномен Чэслава Немэна.

      На свята завіталі і ганаровыя госці. Сярод сапраўдных знаўцаў творчасці музыканта і адданых прыхільнікаў яго таленту былі намеснік старшыні райвыканкама Аляксей Садоўскі, генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродне Яраслаў Ксёнжэк з жонкай, дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Матэўш Адамскі, эксперт па праграмна-арганізацыйных пытаннях Польскага інстытута ў Мінску Алена Здобнікава, кінасцэнарыст, рэжысёр, кіраўнік папячыцельскага савета Стара-Васілішкаўскага клуба-музея Вера Савіна, сцэнарыст Аляксандр Ні­лаў і іншыя.

      Са сцэны гучыць песня “ Дзіўны гэты свет” у выкананні спявачкі Шчучынскага РЦКіНТ Ілоны Танкевіч, л’ецца над Васілішкамі Немэна слаўная песня, якая і па сённяшні дзень не губляе сваёй акутальнасці. Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродне Яраслаў Ксёнжэк, дырэктар Польскага Інстытута  Матэўш Адамскі і намеснік старшыні Шчучынсага райвыканкама Аляксей Садоўскі  адкрываюць свята музыкі «Дзіўны гэты свет».

      Прыемна, што амфітэатр аграгарадка сабраў шмат сем’яў. З маленства прывівае любоў да прыгожага сваім  дзецям шматдзетная маці Алена Габіс.

       — Мы ужо наведвалі ўсей сям’ёй клуб-музей у Старых Васілішках, — прызналася Алена. — Сённяшняя імпрэза стала сапраўдным падарункам для нас і для жыхароў аграгарадка. Мы змаглі паслухаць добрыя песні і адпачыць усе разам.

      На свяце актыўна працавалі гандлёвыя рады, дзейнічала выстава малюнкаў, свае рукатворныя працы прапаноўвалі народныя ўмельцы. Са сцэны аднолькава хораша гучалі бе­ла­рус­кая, руская, польская  і нават французская мовы, якія дарылі артысты Шчучынскага раённага ЦКіНТ. Не бяздзейнічалі на свяце і актывісты БРСМ.

      Размову аб сіле мас­тац­т­ва  і славутым земляку працягнулі ў клубе-музеі ў Старых Ва­сі­ліш­ках у доме Выджыцкіх. Там, дзе  музыка зрабіў свае першыя крокі, успаміналі якім быў Чэсік. Як заўсёды натхнёна расказваў пра жыццёвы і творчы шлях нашага земляка загадчык установы Уладзімір Сянюта. Ізноў гэта звычайная вясковая хата, якая ператварылася ў клуб-музей ажыла, загаманіла. Фотаздымкі, лісты, дакументы, музычныя інструменты… Не хапала толькі самаго гаспадара. Але душа творцы назаўжды засталася ў яго музыцы, і кожны раз, калі гучаць знаёмыя акорды, Чэслаў нібыта вяртаецца на сваю малую радзіму. Яго песні ўзрушваюць і разбаўляюць шэрую палітру штодзённасці яскравымі фарбамі натхнення. Так было і сёння. Уладзімір Уладзіміравіч чарговы раз адзначыў, што Чэслаў Немэн – гэта паглыбленне ў філасофію музыкі, змешванне стыляў і накірункаў, спроба выйсці за межы звыклага фармату, імкненне ўзняцца на новую ступень свабоды.

      … Тым часам з саду Выджыцкіх даносіліся вясёлыя народныя мелодыі.

      Гэта сваёй творчасцю ўражваў усіх прысутных хор польскай песні «Промень». Як некалі казаў сам Чэслаў Немэн: «Народныя мелодыі, славянскі фа­ль­к­лор – гэта якраз тая чыстая кры­ні­ца, да якой варта прыпадаць кож­ны раз, калі хочаш, каб твая твор­часць хвалявала». Насамрэч песні шчучынскіх спевакоў хвалявалі і зачароўвалі, прымушалі пускацца ў танцы. А ведалі б вы, якія смачныя яблыкі ў садзе Выджыцкіх! Як, дарэчы, і стравы, прыгатаваныя з іх! Усім удзельнікам свя­та музыкі пашчасціла прадэгуставаць кулінарныя шэдэўры работнікаў культуры. Дарэчы, на свята завіталі і аматары музыкі з Польшчы. На імпрэзу выпадкова трапілі некалькі груп турыстаў з Варшавы. Так здарылася, што сярод іх быў і аднакласнік дачкі Чэслава Немэна Наталлі.

      Малады чалавек прызнаўся, што  прыехаў сюды, каб убачыць, дом, дзе нарадзіўся і рос лепшы польскі музыкант XX стагоддзя, уладальнік непаўторнага голасу Чэслаў Выджыцкі і застаўся вельмі ўражаны тым, што на Шчучыншчыне так любяць музыканта. Няхай талент Немэна па-сапраўднаму раскрыўся ў Польшчы, але творчыя задаткі з’явіліся менавіта на васілішкаўскай зямлі. Госці прызналіся, што ўнікальны голас і песні музыканта з Беларусі былі новай з’явай, узорам авангарднага музычнага мастацтва. Здавалася, што ён апярэджваў час. Яго сусветна вядомая песня “Dziwny jest ten swiat” стала любімай не толькі для ўсёй Польшчы, але і ўсяго свету. Музыкант, які па колькасці залатых дыскаў спаборнічаў з “Бітлз”, неаднаразова ўздымаў парыжскую “Алімпію”, выступаў на адной сцэне з Марлен Дзітрых і Сціві Уандэрам, гастраляваў па найбуйнейшых заходніх краінах і пры жыцці выдаў тры альбомы з песнямі ў магутнай фірме “CBS” нарадзіўся менавіта на Шчучыншчыне. Ён заўсёды памятаў, адкуль ён родам, не забываў сваіх аднавяскоўцаў, наведваў іх, запрашаў  на свае канцэрты. Мы таксама памятаем яго. Яго музыка жыве ў нашых сэрцах. Імпрэза скончылася, але ўражанні ад цёплай сустрэчы застануцца яшчэ надоўга.

      Крыніца: https://dzyannica.by/node/12585

      Поделиться :
      • ВКонтакте
      • Одноклассники
      • Facebook
      • Twitter
      • Google+
      • Email

      Похожие статьи

      • Культура, Новости Гродненской области 18 февраля, 2022

        Старый замок в Гродно получит

        Старый замок в Гродно получит 2 миллиона рублей на реставрацию в 2022 году
        Культура, Новости Щучина 5 октября, 2021

        Работы Щучинского районного центра культуры

        Работы Щучинского районного центра культуры и народного творчества можно увидеть в историческом центре Анкары
        Культура, Новости Щучина 2 декабря, 2019

        Экскурсія – на замежнай мове,

        Экскурсія – на замежнай мове, на памяць – сувенір. У Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі гатовы сустракаць гасцей
      • Культура, Новости района 21 ноября, 2019

        Как Колдун уже не в

        Как Колдун уже не в первый раз очаровывал щучинцев
        Культура, Новости района 18 ноября, 2019

        Свята для прызыўнікоў прайшло нядаўна

        Свята для прызыўнікоў прайшло нядаўна ў Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці
        Культура, Новости Щучина 16 октября, 2019

        В День матери в Щучинском

        В День матери в Щучинском райисполкоме состоялся торжественный приём в честь многодетных матерей
      Последние новости
      • На пожаре в Щучинском районе сильно пострадал мужчина
        На пожаре в Щучинском районе
        10 марта, 2022 0
      • Пятнадцатые сутки боев на Украине
        Пятнадцатые сутки боев на Украине
        10 марта, 2022 0
      • Две недели боев на Украине
        Две недели боев на Украине
        9 марта, 2022 0
      • 18 международных брендов, которые покинули Беларусь
        18 международных брендов, которые покинули
        7 марта, 2022 0
      • В Минобороны прокомментировали запрет на выезд мужчинам и мобилизацию
        В Минобороны прокомментировали запрет на
        7 марта, 2022 0
      Давайте дружить
      © Schuchin.info 2012-2020. Разработка сайта nbd.by info@schuchin.info