Ушанаванне памяці воінау-інтэрнацыяналістаў
У Щучынскім раёне адзначаны 24-ыя ўгодкі з моманту вываду савецкіх узброеных войск з Афганістана. У мітынгу-рэквіему, які адбыўся ў Дзень ушанавання памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў каля памятнага знаку “Салдатам неаб’яўленай вайны”, узялі ўдзел раённыя кіраўнікі, члены працоўных калектываў, навучэнцы школ, ветэраны УС і тыя, хто вярнуўся з Афганістана.
З кожным крокам, набліжаючыся да вялізнага каменя, усё мацней грукоча сэрца ў выхаванцаў клуба “Айчына”. Яны нясуць у руках патрэты тых, хто так і не вярнуўся на Радзіму. Гэта Сяргей Мацюк, Канстанцін Фальковіч, Юрый Астаповіч, Юрый Пятроў, Генрых Хрыптовіч, Дзмітрый Удот.
Навучэнцы старэйшых класаў сярэдняй школы Артур Дайліда і Таццяна Багдзевіч нагадалі прысутным пра тую вайну, якая забрала ў беларускай зямлі і матуль іх сыноў, па якім засталіся толькі боль і слёзы.
Перад удзельнікамі мітынгу выступіў Місюк Артур Пятровіч, які з’яўляецца старшынёй раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў афганскай вайны. Не без падтрымкі дадзенай арганізацыі быў пастаўлены памятны знак, а на пліце з граніту былі высечаны імёны тых, хто быў родам са шчучынскіх земляў і не вярнуўся з Афганістана. Дарэчы, у СШ №1 горада Шчучын адкрыты музей.
Затым слова ўзяла 1-ы сакратар раённага камітэта БРСМ Богдзель Алена. Ад імя арганізацыі лепшым гімназістам былі ўручаны членскія білеты БРСМ. Вераніка Хацук, Вікторыя Богдан і Вераніка Шчэрбовіч атрымалі іх з рук намесніка старшыні Шчучынскага райвыканкамі Яна Браніслававіча Майсея.
Заключнае слова было дадзена камандзіру клуба “Айчына” Яўгену Якусіку, які даў абяцанне ніколі не забываць сённяшнюю дату.
А затым – мінута маўчання… За гэты час кожны з прысутных у думках сустрэўся з тымі, каму сёння ўскладаюцца жывыя кветкі. А яшчэ – памаліўся за іх.
фото dzyannica.by