Войти с помощью: 
У вас нет учетной записи?
  • Реклама на сайте
  • Пресс-релизы
Перейти...
    schuchin.info schuchin.info
    • Главная
    • События
    • Спорт
    • История района
    • Новости Беларуси
    • Каталог организаций
    • Погода
    • Справочники
    Перейти...
      Главная»История района » Вялікі дзякуй вам, салдаты, за мір, здабыты ў сорак пятым!

      Вялікі дзякуй вам, салдаты, за мір, здабыты ў сорак пятым!

      16 ноября, 2015
      Вялікі дзякуй вам, салдаты, за мір, здабыты ў сорак пятым!

      Дзень Перамогі – асаблівае, вялікае свята, пазначанае святлом нашай удзячнай памяці, святлом любові і смутку. Яно навечна занесена ў гісторыю краіны. І бязмежна дарагое не толькі для непасрэдных удзельнікаў Вялікай Айчыннай, якія ў жорсткай барацьбе з гітлераўскімі захопнікамі адстаялі свабоду і незалежнасць Радзімы, але і сённяшняга пакалення, што жыве пад мірным небам.

      Вялікі дзякуй вам, салдаты, за мір, здабыты ў сорак пятым!

      9 мая разам з усёй краінай шчучынцы адзначылі 68-ую гадавіну Вялікай Перамогі. Па добрай традыцыі святкаванне пачалося з мітынгаў і ўскладання кветак да абеліска ў парку культуры і адпачынку г.Шчучына і на магіле ахвяр фашызму ў раёне былога аэрадрома. Затым эпіцэнтрам урачыстасці сталі плошча Свабоды і сквер – месца ля бронзавага салдата на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан. Тут прайшоў мітынг з удзелам кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў працоўных калектываў і арганізацый, моладзі, ветэранаў Узброеных Сіл, жыхароў і гасцей горада. Зразумела, самымі галоўнымі героямі на гэтым свяце памяці, ўдзячнасці і сустрэчы 68-ай мірнай вясны сталі ветэраны. На іх пінжаках ціха пазвоньвалі шматлікія ўзнагароды…

      Вялікі дзякуй вам, салдаты, за мір, здабыты ў сорак пятым!

      На жаль, рады гераічных абаронцаў Радзімы моцна парадзелі. Цяпер на Шчучыншчыне пражывае 61 чалавек, які носіць ганаровае званне ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны. І тыя нямногія з іх франтавікі, партызаны і работнікі тылу, якія знайшлі сілы, каб прывітаць чарговую гадавіну Перамогі разам з жыхарамі горада, прынялі ў гэты дзень вялікую падзяку за свой подзвіг, за падораныя нам мірныя вёсны.

      Вялікі дзякуй вам, салдаты, за мір, здабыты ў сорак пятым!

      Знакамітае “Увага! Гаворыць Масква!” разнеслася над галовамі прысутных на мітынгу шчучынцаў, ускалыхнула душы і сэрцы.
      Для нас тая народная і свяшчэнная вайна ніколі не стане далёкім мінулым, бо пакінула незагойную рану ў сэрцах мільёнаў людзей, адзначыў, выступаючы на мітынгу, старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Васільевич Ложэчнік. Яе ахвярамі за гады акупацыі сталі больш за сем з палавінай тысяч мірных жыхароў раёна. Больш за шэсць тысяч вязняў гета былі расстраляны. Вёскі Агародзішча і Зінякі напаткаў лёс Хатыні.

      Вялікі дзякуй вам, салдаты, за мір, здабыты ў сорак пятым!

      Але нашы землякі не скарыліся перад фашысцкімі захопнікамі. Зямля гарэла пад нагамі акупантаў. Разгарнулася партызанская барацьба, дзейнічала падполле. Пад адхон былі пушчаны 485 варожых эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай.
      Савецкія людзі здзейснілі сапраўдны подзвіг, атрымаўшы перамогу над ненавісным ворагам. Як падкрэсліў старшыня райвыканкама, гэта была перамога справядлівасці над злом і насіллем. А ў пасляваенныя гады вялізныя сілы былі ўкладзены ў аднаўленне разбураных гарадоў і сёл, народнай гаспадаркі раёна і краіны.

      Вялікі дзякуй вам, салдаты, за мір, здабыты ў сорак пятым!
      Сяргей Васільевіч назваў гэты майскі дзень не толькі днём памяці, але і днём удзячнасці. “Жывіце доўга, ветэраны! – звярнуўся ён да пасівелых салдат той вайны. – Дарыце бясцэнную мудрасць удзячным нашчадкам!” Ён пажадаў гэтым паважаным людзям моцнага здароўя, мірнага неба і ўсіх зямных даброт.

      Вялікі дзякуй вам, салдаты, за мір, здабыты ў сорак пятым!
      “Успамінаць немагчыма без слёз майскі дзень сорак пятага года – той, што перамогу прынёс…” – гучалі вершаваныя радкі. За час, пакуль доўжылася мерапрыемства, такіх кранальных сэрца слоў было сказана многа. А ў выкананні артыстаў РДК гучалі душэўныя песні, дапаўнялі, падкрэслівалі незвычайную атмасферу мерапрыемства, стваралі асаблівы настрой.

      Пра веліч перамогі над фашысцкай ардой, неабходнасць захоўваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне праўду аб той вайне, аб вялікай нашай удзячнасці пераможцам – выжыўшым і тым, хто навечна застаўся пад тысячамі помнікаў і абеліскаў, у безыменных магілах, гаварылі на мітынгу старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Э.С. Дзікевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу С.І. Ушкевіч і генеральны дырэктар Гродзенскага абласнога УП “Кінавідэапракат”, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ю.М. Аляксей. Удзел ва ўрачыстасці прыняў галоўны рэдактар “Гродзенскай праўды” П.Я. Сухарукаў.

      Вялікі дзякуй вам, салдаты, за мір, здабыты ў сорак пятым!

      Даўно змоўк вайны набат. Усё далей і далей мы ад вайны. Але і сёння, праз гады, нашчадкі герояў-пераможцаў не забываюць пра гістарычнае значэнне Вялікай Перамогі, пра людзей, што здзейснілі подзвіг дзеля нашай шчаслівай будучыні, пра тых, хто загінуў на полі бою, быў замучаны ў фашысцкіх засценках і канцлагерах, навечна застаўся ў шчучынскай зямлі – пад помнікам у гарадскім скверы. Як даніна вялікай памяці і вялікай павагі – мінута маўчання, а таксама кветкі і вянкі, што ў гэты дзень леглі да пастамента, дзе бронзавы салдат ахоўвае той вечны сон…

      Цішыню гэтага майскага дня ўзарвалі залпы аружэйнага салюта. Велічна прагучаў гімн свабоднай краіны, грамадзяне якой даражаць мірным днём і памятаюць пра подзвіг сваіх дзедаў і бацькоў.

      Заўважыла, што шчучынцы пасля завяршэння мітынгу не спяшаліся разыходзіцца. Агульная памяць быццам знітавала людзей. Паклаўшы кветкі да помніка, прыпыніліся ў задуменні Таіса Міхайлаўна і Міхаіл Іванавіч Майко. На вачах жанчыны бліснула сляза.

      – Яны маглі б жыць, гэтак жа як і мы, – расчулена прамовіла яна, кіўнуўшы ў бок помніка, дзе высечаны прозвішчы загінуўшых салдат і партызанаў. І ўзгадала тыя “адмеціны”, якія вайна пакінула на лёсе яе родных. Аказваецца, бацькі Таісы Міхайлаўны былі вывезены на прымусовыя работы ў Германію, на вайне загінуў дзядзька – брат маці… А ў такі дзень, адзначыла мая суразмоўца, вельмі важна, каб памяць пра вайну радніла душы ўсіх людзей.

      – У нас тры сыны, і ўсе яны носяць пагоны, – дадаў М.І. Майко. – Таму лічым мір на зямлі самай вялікай каштоўнасцю.
      Цёплае і сонечнае надвор’е спрыяла таму, каб у гэты дзень людзі маглі добра адпачыць. Плошча Свабоды нагадвала “мурашнік”: шчучынцы з задавальненнем слухалі і глядзелі святочны канцэрт выхаванцаў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Галасістыя спевакі і спрактыкаваныя танцоры прадэманстравалі свой талент пад апладысменты публікі. А бліжэй да вечара на адкрытую сцэну выйшлі салісты і калектывы мастацкай самадзейнасці раёна.

      Працавалі атракцыёны для дзяцей, была арганізавана работа гандлёвых кропак.
      Шчучынцы шчыра віншавалі адзін аднаго са светлым святам. І была яшчэ адна прыемная адметнасць: плошча і вуліцы ператварыліся ў дзіцячую краіну – столькі маленькіх гараджан у адным месцы даводзіцца бачыць не часта. Хлопчыкі і дзяўчынкі побач з мамамі і татамі, бабулямі і дзядулямі пачувалі сябе абсалютна шчаслівымі. Гэта быў і іх дзень. Пройдзе час, яны падрастуць і таксама ўсвядомяць, што сваім жыццём усе мы абавязаны Вялікай Перамозе.

      Таццяна ПАЛУБЯТКА.
      Фота Аляксандра КАСПЕРЧУКА.

      Источник: «Дзяннiца»

      Поделиться :
      • ВКонтакте
      • Одноклассники
      • Facebook
      • Twitter
      • Google+
      • Email

      Похожие статьи

      • Культура, Новости Гродненской области 18 февраля, 2022

        Старый замок в Гродно получит

        Старый замок в Гродно получит 2 миллиона рублей на реставрацию в 2022 году
        Культура, Новости Щучина 5 октября, 2021

        Работы Щучинского районного центра культуры

        Работы Щучинского районного центра культуры и народного творчества можно увидеть в историческом центре Анкары
        Интересное, История района 3 мая, 2020

        История загадочного убийства щучинского князя

        История загадочного убийства щучинского князя Друцкого-Любецкого — преступление, за которое мог взяться Конан Дойл.
      • Культура, Новости Щучина 2 декабря, 2019

        Экскурсія – на замежнай мове,

        Экскурсія – на замежнай мове, на памяць – сувенір. У Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі гатовы сустракаць гасцей
        Культура, Новости района 21 ноября, 2019

        Как Колдун уже не в

        Как Колдун уже не в первый раз очаровывал щучинцев
        Культура, Новости района 18 ноября, 2019

        Свята для прызыўнікоў прайшло нядаўна

        Свята для прызыўнікоў прайшло нядаўна ў Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці
      Последние новости
      • Шестнадцатый день боев на Украине
        Шестнадцатый день боев на Украине
        11 марта, 2022 0
      • Что подешевело за февраль в белорусских магазинах?
        Что подешевело за февраль в
        11 марта, 2022 0
      • На пожаре в Щучинском районе сильно пострадал мужчина
        На пожаре в Щучинском районе
        10 марта, 2022 0
      • Пятнадцатые сутки боев на Украине
        Пятнадцатые сутки боев на Украине
        10 марта, 2022 0
      • Две недели боев на Украине
        Две недели боев на Украине
        9 марта, 2022 0
      Давайте дружить
      © Schuchin.info 2012-2020. Разработка сайта nbd.by info@schuchin.info