Як выхаванцы Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі віншавалі жанчын
Напярэдадні 8 Сакавіка ў Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі прайшоў справаздачны канцэрт выхаванцаў, прысвечаны гэтаму вясноваму святу.
Як заўсёды, палюбавацца на яркае відовішча і паслухаць музыкальныя творы ў выкананні юных дараванняў прыйшлі не толькі мамы и бабулі дзяцей, што прымалі ўдзел у канцэрце, але і іншыя гараджане. Сакавіцкі канцэрт ужо стаў традыцыйным і заўсёды збірае поўную залу гледачоў.
Безумоўна, падчас такога свята выконваліся самыя лепшыя нумары. Выдатна выступілі выхаванцы ўзорнай студыі эстраднай песні “Апрель” і студыі эстрадных спеваў “Элегія”, музычнай студыі “Красворд”, узорнай студыі моды “Гармонія”, танцавальны калектыў “Кантрасты” і інш. Цудоўна гучалі сольныя нумары. Дарэчы, святочны канцэрт на гэты раз адкрываў дарослы квартэт “Новы раманс” сумесна з выхаванцамі ўзорнай студыі моды «Гармонія». Атрымалася прыгожа і эфектна!
Не шкадавалі гледачы гучных апладысментаў для юных артыстаў і шчыра дзякавалі рабятам і педагогам за цудоўны музычны падарунак.
Крыніца: Дзянніца