Жыццё «У актыве»!
Нядаўна ў Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі прайшло выязное пасяджэнне абласной грамадска-актыўнай школы «У актыве».
Удзел у пасяджэнні прынялі самыя творчыя і незаспакоеныяныя піянеры раёна і вобласці, старшыя піянерскія важатыя і старшыні піянерскай арганізацыі Гродзенскай вобласці.
Павітаць актывістаў прыйшлі галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама В.П. Чыжык, дырэктар Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі І.П. Дзегцярова, першы сакратар РК ГА «БРСМ» А.С. Богдзель.
Падчас пасяджэння адбылося знаёмства з сацыяльна значнымі ініцыятывамі, асноўнымі напрамкамі дзейнасці і дасягненнямі Шчучынскага раённага савета піянерскай арганізацыі. Прадстаўнікі Дзіцячай палаты абласнога і раённага саветаў ГА «БРПА» сталі ўдзельнікамі пазнавальнага мерапрыемства «Інтэрнэт-прастора і сацыяльныя сеткавыя сэрвісы ў рабоце піянерскай арганізацыі».
Удзельнікі школы актыва змаглі пазнаёміцца з дзейнасцю і вопытам работы піянерскай дружыны «Вікторыя» гімназіі г. Шчучына.
Крыніца: Дзянніца